Вы тут

Мастачка Ганна Ціханава-Йарданова пра сваю ўнікальную працу — экслібрысы


Ганна Ціханава-Йарданова — беларуская мастачка, якая жыве і працуе ў Балгарыі. Асноўныя клопаты творцы — кніжны знак, графіка. Яна не толькі захоплена вырабляе экслібрысы, але і займаецца даследваннем ў гісторыі кніжнага знака. Зразумела, і размова наша — пра экслібрыс. 


— Экслібрыс, кніжны знак — галоўнае, што складае Вашы мастацкія зацікаўленні? Чаму быў зроблены такі выбар? Што натхніла, падштурхнула да нязменнага захаплення экслібьрысам? 

— Мяне заўжды цiкавiла памежнасць сiтуацыi экслiбрыса памiж лiтаратурай i мастацтвам, калi комплекс мастацкiх задач паўстае памiж тэкстам i выявай. Гэта такое экзiстэнцыяльнае пытанне, пастаянна балансаваць памiж некалькiмi тэмамi, памiж сваёй творчай задумай i iдэяй замоўцы кнiжнага знаку, пытанне супадзення экзiстэнцыi мастака i калекцыянера. Экслiбрыс для мяне стаў i магчымасцю для камунiкацыi з калегамi з розных куткоў зямлi, творчага абмену, вандровак, самарэалiзацыi, адукавання, асабiстага росту. Графiку, якi працуе ў галiне кнiжнага знаку, бывае даводзiцца брацца за тэмы да якiх сам бы не прыйшоў, каб не замоўлены экслiбрыс. Цiкава звяртацца да удакладнення з лiтаратурных i музычных твораў, шукаць як зашыфраваць у маленькiм эстампе канкрэтную iнфармацыю. Экслiбрыс зацiкавiў мяне яшчэ пад час вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, у тыя часы некалькi разоў удзельнiчала ў мiжнародных плэнерах экслiбрыса ў Марэка Станiлевiча ў Польшы. Гэта дало дадатковы вопыт у друкарскай працы. Навогул я вельмi люблю друкаваць! Гэта такое спецыфiчнае адчуванне, кожны раз падымаючы фетар даставаць новы адбiтак, перастаеш дыхаць на секунды: што атрымалася? Зараз дапамагаю друкаваць афорты i свайму мужу Юлiану Йарданову. Так што я ў сям’i не проста Муза, а муза-друкар.

— Радзімай экслібрыса па праву лічыцца Германія. У галіне кніжнага знака працавалі Дзюрэр, Ганс Гольбэйн, Лука Кранах... Ці можна сёння адважыцца на параўнанні беларускага кніжнага знака са здабыткамі, са здзяйсненнямі згаданых славутасцяў? 

— Я на такiя катэгарычныя параўнаннi не асмелюся. Прынамсi гэта розныя рэчы i ў сэнсе трансфармацыi прыкладной ролi экслiбрыса ад кнiга-знака да паўнавартаснай гравюры з iменем ўладальнiка для калекцыянiравання ў наш час. Але мае рацыю весцi гаворку пра вельмi высокую культуру друку ў беларускiх экслiбрысiстаў i iх зварот да спадчыны гэтых знакавых персаналiй, у гэтым сэнсе цягнецца нiтачка пераасмыслення графiчнай традыцыi майстэрства на сучасным этапе развiцця. Так Юры Якавенка на афорце для галандца Лоека Арсена «Exl L. A.» (2002) скарыстаў вобраз з гравюры Альбрэхта Дзюрэра «Хрыстос». Але гэтая «цытата» вельмі арганічна ўплятаецца ў характэрны, імгненна пазнавальны графічны стыль філігранна апрацаваных і багата дэталізаваных графічных аркушоў Ю. Якавенкі. На мяжы 1990-2000-х гэты графiк становiцца вельмі запатрабаваным у калекцыянерскiх колах за мяжой i неаднаразова зацвярджае свой статус лiдэра шматлiкiмi ўзнагародамi мiжнародных конкурсаў. Цiкавасць да беларускiх аўтараў, што працуюць у галiне кнiжнага знака не толькi не зменшылася падчас «ажыятажу» на творчасць Ю. Якавенкi, а толькi пашырылася i ўсталявалася на працягу 2000-2020-х гг. Дзякуючы такому прарыву можна назваць яго «Дзюрэрам нашага часу». Прынамсi маладзейшыя калегi арыентуюцца на яго, а планка зададзена вельмi высокая. У 2009-м Улaдзiслаў Квартальны атрымлiвае Спецыяльны Прыз конкурсу Arti Grafiche Colombo у Iталii за экслібрыс прысвечаны Дзюрэру, Рэмбрандту i Гутэнбергу.

— Развіццё кніжнага знака, плённая праца мастакоў над экслібрысамі ўшчыльную залежыць ад стаўлення да кнігі, да бібліяфільскай справы. Сёння — далёка не лепшая сітуацыя з чытаннем папяровай кнігі. Што ўжо казаць пра збіранне кніг, фарміраванне прыватных кнігазбораў?! Відавочна, і экслібрыс становіцца меней запатрабаваным? . 

— Сёння экслібрыс фактычна выйшаў па-за рамкi кнiгi i развiваецца больш свабодна. Але я разумею занепакоенасць у вашым пытаннi. У наш час цяжка рабiць нейкiя прагнозы. Моладзь усё больш адмаўляецца ад чытання друкаванай кнiгi ў пользу электронных носьбiтаў. Добра калi наогул ёсць цiкавасць да лiтаратуры. На мяжы ХХ-XXI стст. рабiлiся спробы дыгiтальных экслiбрысаў на лiтаратурных сайтах i для электронных бiблiятэк. Але, наколькi я ведаю, гэтая плыня не набыла шырокага распаўсюджвання i друкаваны экслiбрыс працягвае развiвацца сваiм шляхам.

— У свой час, у 2012 годзе, дзякуючы найперш Вашым намаганням, у Мінску ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва была аформлена калекцыя экслібрысаў. Выйшаў і адпаведны альбом-каталог. Ва ўступным слове да альбома Вы адзначылі: «...Агульная колькасць экслібрысаў перасягнула за 1700 экзэмпляраў. Сёння калекцыя ахоплівае творы 198 мастакоў з 34 краін свету». Вы ўжо жывеце ў Балгарыі, але, пэўна, не раўнадушныя да свайго дзецішча... Як складваецца лёс калекцыі зараз? Наколькі інтэнсіўна яна напаўняецца? Магчыма, Вам вядома пра будучыя выстаўкі экслібрыса са збораў цяпер ужо Цэнтра сучаснага выяўленчага мастацтва альбо пра іншыя інціыятывы, звязаныя з прадстаўленнем кніжнага знака ў Мінску, у Беларусі? 

— Дзякуй, што ўзгадалi! Сапраўды стварэнне мiжнароднай калекцыi экслібрыса ў Музеi сучаснага мастацтва ў Miнску пад час маёй працы там лiчу сваiм дзецiшчам цi мiсiяй. Важна, што калекцыя сфармiравалася i працягвае жыць сваiм жыццём. Ведаю, што адбылося некалькi выязных выставак па Беларусi, напрыклад у Нацыянальным Полацкiм гiсторыка-культурным музеi-запаведнiку ў 2013-м. Гэта калекцыя можа служыць базай для правядзення розных тэматычных экспазiцый. У 2021-м годзе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь прайшла мiжнародная выстаўка «Графiка без мeжаў» (куратары А. Судлянкоў, В. Саўчанка), дзе беларускую графiчную школу прадставiлi Л.Алiмаў, С.Баленок, Г.Вяль, В.Саўчанка, Р.Сустаў, Ю.Якавенка, М.Жвiрбля, А.Улыбiн, Зм.Шапавалаў разам з эстампамi замежных мастакоў: Е.Анцiмонава (Латвiя), I.Бразда (Чэхiя), Ю.Йарданоў (Балгарыя), К.Калiнавiч (Украiна), Л.Лыхмус (Эстонiя), М.Люгайла (Лiтва), Ю.Наздрын (Расiя), Ул.Станiшэўскi (Эстонiя). Экспазiцыю склалi эстампы з прыватных збораў i экслібрысы з вышэй узгаданай музейнай калекцыi. Цiкавасць да малых графiчных формаў i экслібрыса ёсць, але гэта заўжды была тэма для даволi вузкага кола бiблiяфiлаў i калекцыянераў. Зараз у Нацыянальнай бiблiятэцы адкрылася вельмi цiкавая для азнакамлення выстава — «Разцовая гравюра: Лембiт Лыхмус i венская школа» (з прыватнай калекцыi Алега Судлянкова).

— 2012 год адзначаны яшчэ адным ўнікальным праектам. Мінскае выдавецтва «Навуковы свет» выступіла заснавальнікам, выдаўцом серыі «Беларускі ex libris». Вы з’яўляліся навуковым рэдактарам серыі, у якой пабачылі альбомы Міколы Селяшчука, Арлена Кашкурэвіча, Юрыя Якавенкі, Генадзя Вяля і Ваш таксама... Унікальная падзея! Ці будзе ў серыі працяг? 

— Вельмi цёплыя ўспамiны пра працу над серыяй «Беларускi ex libris». Заўжды лёгка працаваць, калi сустракаюцца аднадумцы. Алла Змiёва была апантана гэтай тэмай, ёй належыць iдэя i канцэпцыя, Генадзь Мацур стварыў цудоўны дызайн серыi. Гэта выданне амаль адразу стала рарытэтным з-за яго бiблiяфiльскага тыражу — толькi 99 нумараваных асобнiкаў, да таго ж кожны змяшчаў арыгiнальны адбiтак. Наступнымi планавалiся Раман Сустаў, Miкола Рыжы... Хочацца верыць, што ў наш няпросты час знойдуцца сiлы i магчымасцi аднавiць i працягнуць праект. Матэрыяла для апрацоўкі па сучасным беларускiм экслiбрысе хапае. Зараз я ў Балгарыi, але працягваю пiсаць пра беларускi экслібрыс. Магу шчыра прызнацца, хварэю ўсёй душой, як громка б гэта нi гучала. З 2014-га года ўваходжу ў журы мiжнароднага конкурса экслібрыса, арганiзаванага галерэяй Largo у Варне. Адбылiся ўжо чатыры бiенале. Вельмi прыемна сачыць за поспехамi нашых графiкаў, назiраць за ростам маладзейшых калег. Ганаровымi сертыфiкатамi адзначалi Юрыя Якавенка, Андрэя Ярашэвiча i Аляксандра Улыбiна яшчэ на першым бiенале у 2014-м, Уладзiслава Квартальнага i Рамана Сустава у 2016-м. У 2021-м Першую Узнагароду на конкурсе атрымлiвае Iван Русачак, а Фёдар Шурмялёў — Узнагароду маладога мастака за экслібрыс, створаны па замове аднаго з вядучых еўрапейскiх выданняў па друкаванай графiцы — бельгiйскага клуба GRAFIA, ганаровыя сертыфiкаты былi адпраўлены маладым: Марыне Жвiрбля, Ягору Шакаладаву i Кацярыне Коўзусь.

— Жывучы ў Балгарыі, Вы ўсё ж прыкладаеце намаганні для рэалізацыі і беларускіх творчых ініцыятыў у выяўленчым мастацтве. Раскажыце пра гэта, калі ласка, болей падрабязна. 

— Стараюся максiмальна прымаць удзел у праектах звязаных з экслiбрысам. Пад куратарствам графiка Вольгi Крупянковай за апошнiя гады прайшлi тры маштабных выстаўкi: «Сучасны беларускi экслібрыс» у Нацыянальным гiстарычным музеi Рэспублiкi Беларусь у рамках XXVI Мiнскай мiжнароднай кнiжнай ярмаркi, «Вялiкае кнiжнае люстэрка» y Музеi Замкавага комплексу ў Мiры ў 2019-м i «Беларускi EXLIBRIS: ад БССР да незалежнай Беларусi» — рэтраспектыўная выстава беларускага экслібрыса з прыватных збораў у 2020-м таксама ў Мiрскiм замку.

Перыядычна ўдзельнiчаю ў рэспублiканскiх выставах. Я не з’ехала, я жыву на дзве краiны. Пастаянна на сувязi з беларускiмi калегамi. Якраз адправiла заяўку да ўдзелу ў выстаўцы «Графiка года 2021», што праводзiць штогод наша секцыя графiкi Беларускага Саюза мастакоў у Палацы мастацтваў. У 2021-м годзе я распачала серыю экслiбрысаў «Collegium» для калег мастакоў з розных краiн, большасць беларускiх, хочацца хоць маральна падтрымлiваць адзiн аднаго ў гэты няпросты час. Пакуль у гэтую нiзку ўвайшлi 8 эстампаў: Exlibris Alexander Demidov, Exlibris Iryna Dudarava, Exlibris S.Rimashevsky, Exlibris Katsiaryna Sumarava, Exlibris Valentina Shoba, Exlibris Adam Hlobus, Exlibris Lembit Lohmus, Exlibris Martin Manojlin. Яны зусiм невялiчкiя па памеры, афортная пласцiна 11×11 см.

Жывапiсец Аляксандр Дзямiдаў — сусед па майстэрнi, так што ёсць унiкальная магчымасць дакрануцца да творчасцi ў прамым сэнсе. Кацярыну Сумараву ведаю яшчэ з часоў навучання ў мастацкiм лiцэi, але тое, што яна робiць апошнiм часам, гэтыя манументальныя Плашчанiцы — вельмi сур’ёзна мяне ўразiлi i кранулi — захацелася стварыць для яе экслiбрыс. А творчасць Валянцiны Шоба — гэта мая даўняя любоў, але асабiста мы раней не былi знаёмыя. Iрына Ясюкайць-Дударава вельмi шчыры чалавек, адданы рэалiстычнаму жывапiсу, яна як фея кветак, таму лейтматывам сталi iрысы для Iрыны. А калi атрымала працу, яна расчулiлася i ўзгадала, што яе першая iнтэрнэт старонка называлася IrisArt.

Эстонскi графiк Лембiт Лыхмус у мiнулым годзе стварыў для мяне нечаканы сюрпрыз — шыкоўны партрэт у стылi мадэрн — экслiбрыс з маiмi iнiцыяламi. Так што мой кнiжны знак для мастака можна расцэньваць цалкам у рэчышчы «творчага абмену». Лембiт выбiтны майстра гравюры, шмат працаваў таксама ў галiне паштовай маркi, яму належыць распрацоўка манет эўра для Эстонii.

З Марцiнам Манoйлiным з Чэхii мы сябруем даўно i мне вельмi iмпануюць яго шматкаляровыя, амаль абстрактныя, фактурныя дрэварыты. Мы ўжо рабiлi экслiбрысы адзiн для другога шмат гадоў таму, а падчас сустрэчы на сусветным кангрэсе экслiбрыса FISAE ў Празе ў 2018-м дамовiлiся зноў паўтарыць, але вось толькi зараз дайшлi рукi.

Для працы «Муза i Глобус» я натхнялася лiнейнымi малюнкамi Адама Глобуса.

У серыi «Collegium» я фактычна адштурхоўваюся ад пластычнай мовы мастакоў, для якiх ствараю экслiбрыс.

— Які і для каго экслібрыс Вам яшчэ хацелася б зрабіць?

— Я не вельмi люблю дзялiцца такiмi планамi, як i паказваць незавершаную працу. Толькi завяршыла «Exlibris Masakito Sakamoto», доўга абмяркоўвалi з японскiм калекцыянерам тэму аб вайне, складанай сiтуацыi ў свете. Развагi, пытаннi... Не магу сказаць, што тэма далася мне лёгка. Працэс апрацоўкi афортнай пласцiны заўжды суправаджае музыка. Гэтым разам часта гучаў бельгiйскi кампазiтар Вiм Мертэнс, i свой эстамп я ахрысцiла па адной з яго музычных кампазiцый «Struggle for Pleasure» — «Барацьба для асалоды». Гэты экслiбрыс стаiць у маёй творчасцi асобна.

Апошнiя гады мне наогул цiкава працаваць над серыйнымi праектамi, дзе эстампы падпарадкаваны адной тэме, якая працуе на агульную канцэпцыю. Так у 2017-2018 з’явiлiся праекты «Алiса ў краiне цудаў» i «Алiса ў краiне Люстраў». Кожны з iх — цыкл з 12 малых афортаў, якiя ўтвараюць разам агульную кампазiцыю з персанажамi Льюiса Кэрала. Своеасаблiвая гульня, каб сабраць пазл. Калекцыянерам было цiкава атрымаць тыраж экслiбрыса i вялiкi аркуш з усiмi сюжэцiкамi. Гэта кнiга адна з самых выдаваемых у свеце кнiжак i, адпаведна, разнастайна iлюстраваная. Праца над тэмай так мяне захапiла, што я пачала набываць выданнi на розных мовах розных гадоў. Калекцыя пакуль яшчэ невялiкая. Цудоўна аформлeныя выданнi выйшлi з iлюстрацыямi балгарскага мастака Ясена Гузелева. Са свежых у Беларусi — «Скрозь люстэрка, i што ўбачыла там Алiса» у перакладзе Веры Бурлак i iлюстрацыямi Кацярыны Дубовiк (выдавецтва «Галiяфы», 2017). Дарэчы ў дзяцiнстве мяне лiтаратурны твор пра Алiсу зусiм нe ўразiў, больш запомнiлася пласцiнка з голасам Уладзіміра Высоцкага. Я i зараз мяркую, што гэта сюрэалiстычная казка хутчэй для дарослых.

У экслiбрысе тэма «Алiса ў краiне цудаў» таксама даволi папулярная, так што я шмат абменьваюся з калегамi i калекцыянерамi кніжнымi знакамi па тэме. Ёсць у мяне цяпер Алiсы беларускiя, украiнскiя, iтальянскiя, польскiя, рускiя, балгарскiя, чакаю кiтайскую. 

— А Вашы асабістыя кніжныя зацікаўленні — з чым, з якімі накірункамі яны звязаны?

— Чытаю стылiстычна абсалютна розных аўтараў. Нядаўна захацелася перачытаць Станiслава Лема, летам перачытвала Германа Гессэ, якiм захапляляся ў юнацтве, але цяпер так не зайшоў. Зараз узялася за балгарскую класiку, чытаю «Тытунь» Дзiмiтра Дзiмава, хачу падцягнуць мову, лепш зразумець асаблiвасцi менталiтэту. 

— Ці цікавіць Вас як мастака кніжная графіка, ілюстраванне кніг?

— Я нарадзiлася ў сям’i мастакоў i гадавалася на дзiцячых кнiжках з цудоўнымi iлюстрацыямi Мiколы Селешчука, Уладзiмiра Савiча, Аляксандра Шэверава, Барыса Заборава, Мiкалая Казлова, Валерыя Славука. Славук потым быў кiраўнiком маёй дыпломнай працы, калi мы вырашылi, што я аформлю ў афорце сваю аўтарскую п’есу «Сны аднаго дыялога». Затым у 2011-м быў праект кнiгi Уршулi Радзiвiл «Нясвiжскi альбом», для якога я рабiла iлюстрацыi ў маёй улюбёнай тэхнiцы афорта на чорнай паперы. Але зараз я не адчуваю сябе iлюстратарам, мне камфортней на полi экслiбрыса.

Гутарыў Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.