Вы тут

Румак: Рэлігійныя канфесіі ўдзячны за магчымасць вернікам хадзіць у храмы падчас COVID-19


Рэлігійныя канфесіі ўдзячныя дзяржаве, што ва ўмовах COVID-19 няма абмежаванняў на наведванне храмаў. Аб гэтым заявіў журналістам упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак падчас паседжання кансультатыўнай міжканфесійнай рады пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«На жаль, эпідэміялагічная сітуацыя застаецца складанай. Але хачу адзначыць, што рэлігійныя канфесіі выказваюць падзяку дзяржаве за тое, што яна захавала магчымасць людзям хадзіць у храм. Некаторыя прызнаюцца, што іх калегі з замежных цэркваў зайздросцяць, што вернікі ў Беларусі могуць прыходзіць у цэрквы, касцёлы, дамы малітвы, мячэці, сінагогі, каб спакойна памаліцца, звярнуцца да Бога. У іншых краінах гэтага няма, уводзяцца лакдаўны. А ў нас дарогі ў храм не закрыты», — сказаў Аляксандр Румак.

Як чакаецца, сёння ў час пасяджэння кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей будуць разгледжаны пытанні аб праекце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, захаванні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры правядзенні богаслужэнняў у перыяд пандэміі COVID −19, аб арганізацыі кантролю за пажарам будынкаў рэлігійных арганізацый, аналізе прычын і ўмоў невыканання супрацьпажарных патрабаванняў, недапушчэнні надзвычайных сітуацый, а таксама аб рэкамендацыях па выніках работы круглага стала «Чысціня слова — чысціня душы», арганізаванага Саветам Рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?