Вы тут

Ніхто не застанецца без свята


Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, якога нядаўна прызначылі на пасаду, павіншаваў з каляднымі і навагоднімі святамі выхаванцаў Дзіцячага дома Віцебска. Гэта адбылося ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». З ім у госці да дзятвы завіталі іншыя афіцыйныя асобы абласнога і гарадскога ўзроўняў улады.


У гэтай установе на сёння знаходзяцца семдзесят хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад трох да шаснаццаці гадоў. Калектыў стараецца стварыць сямейную атмасферу, у чым і ўпэўніліся члены афіцыйнай дэлегацыі.

У бягучым годзе каля дваццаці дзяцей вярнулі біялагічным бацькам, бо апошнія кардынальна змянілі сваё жыццё, кінулі ўжываць алкаголь. Прыкладна над столькімі ж дзецьмі аформілі апеку. Дзесяць дзяцей усынавілі, а яшчэ дзевяць цяпер у дзіцячых дамах сямейнага тыпу... І ў гэтым віцябчане самыя папяховыя ў Беларусі.

У якасці падарунка ад Аляксандра Субоціна дзіцячаму дому — тэлевізары, пыласос і акустычная сістэма.

У сваю чаргу кіраўнік абласнога выканкама атрымаў на памяць мяккую цацку — сімвал будучага года — тыграня, якога зрабілі выхаванцы пад кіраўніцтвам педагогаў.

Ад гарсавета ўстанове ўручаны сертыфікат на пакупку мэблі, а ад адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска, на тэрыторыі якога знаходзіцца дзіцячы дом, — дакументы на набыццё новага халадзільніка.

Падчас мерапрыемства дзеці паказалі міні-спектакль, у канцы якога, безумоўна, перамагаюць любоў і сяброўства. Госці з задавальненнем бралі ўдзел у карагодах, падпявалі.

Аляксандр Субоцін пажадаў юным землякам, каб іх мары збываліся, каб яны верылі, што добрае і светлае абавязкова будзе ў іх жыцці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Алега КЛІМОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.