Вы тут

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі выступіць на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі


У фінскім горадзе Вуакацці быў запалены агонь XV зімовага Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю. Асноўная частка форуму пройдзе 20-25 сакавіка 2022 году. Але хакейны турнір сярод юнакоў вырашылі правесці падчас міжнароднай паўзы ў снежні 2021 года. Удзел у турніры прыме і беларуская юніёрская зборная. На гэтым фестывалі статус хакейных спаборніцтваў будзе вышэйшым, чым раней. Сёлета ўдзельнічаць будуць юніёрскія зборныя U-18, а раней спаборнічалі каманды U-17.


Фота: Федэрацыя хакея Беларусі.

Планавалася, што ў Вуакаці выступіць шэсць хакейных каманд. Але за некалькі дзён да старту НАК Швейцарыі адмовілася ад удзелу ў хакейных спаборніцтвах з-за новых эпідэміялагічных абмежаванняў. У сувязі з гэтым змяніўся фармат турніру. Пераможцы і прызёры будуць вызначаны па выніках аднакругавога турніру. Кожная каманда правядзе па чатыры гульні.

Першымі сапернікамі беларускіх хакеістаў стануць равеснікі з Расіі. Затым беларусы сустрэнуцца з прадстаўнікамі Фінляндыі, Латвіі і Чэхіі.

Расклад выступленняў беларускай каманды

14 снежня, аўторак

19:30 Расія — Беларусь

15 снежня, серада

19.30 Беларусь — Фінляндыя

16 снежня, чацвер

16.00 Латвія — Беларусь

17 снежня, пятніца

15:30 Беларусь — Чэхія

Час пачатку матчаў — беларускі.


У каманду галоўны трэнер Андрэй Міхалёў уключыў наступных гульцоў.

Варатары: Лорэнс Зінадзін (2004, Ліда), Ян Шастак (2004, Дынама-Маладзечна);

Абаронцы: Мікіта Жыхараў (2004), Уладзіслаў Пашута (2004), Іван Шаціла (2004), Іван Юхневіч (2004, усё — Беларусь U18), Уладзіслаў Навумаў (2004, Металург), Павел Камко (2004, Алмаз, Чарапавец, Расія, МХЛ);

Нападаючыя: Іван Аношка (2004, Дынама-Маладзечна), Дзмітрый Тукач (2005), Леанід Булгакаў (2004), Арсень Каўгарэня (2005), Сямён Маршчанок (2005), Мацвей Маршчанок (2005), Аляксандр Мурамцаў (2004) (2004), Мацвей Ладуцька (2005), Максім Якунін (2004), Данііл Амялюсік (2004), Мацвей Шыдлоўскі (2004, усе — Беларусь U18).

Еўрапейскія юнацкія алімпійскія фестывалі праводзяцца раз у два гады. На двух папярэдніх беларускія хакеісты станавіліся сярэбранымі прызёрамі.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.