Вы тут

Гуманітарны груз адправіцца мігрантам на беларуска-польскую граніцу


Аб гэтым журналістам паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ.


Фота: БелТА

— Сёння адбылося пасяджэнне прэзідыума Савета Рэспублікі, дзе было прынята рашэнне выехаць на беларуска-польскую граніцу сенатарам, вывучыць сітуацыю, пазнаёміцца з умовамі знаходжання бежанцаў і аказаць ім пасільную дапамогу, — адзначыў суразмоўнік.

Ён падкрэсліў, што беларускія парламентарыі ніколі не стаяць ў баку ад любога болю, які адчуваюць не толькі грамадзяне нашай краіны, але і ўсе іншыя. Таму праблемы бежанцаў, якія зараз знаходзяцца на беларускай тэрыторыі, не могуць пакінуць абыякавымі нікога.

— Зараз мы выязджаем на мяжу і паглядзім, што адбываецца, аб’ектыўна пераканаемся і перададзім гуманітарны груз, які падрыхтавалі сіламі членаў Савета Рэспублікі, — паведаміў Віктар Лісковіч.

Паводле яго слоў, ён складаецца з прадуктаў харчавання, адзення для дзяцей і дарослых, і ўсяго таго, што вельмі неабходна зараз гэтым людзям. 

Як стала вядома, да фарміравання грузу падключылася і сталічнае прадпрыемства «Камунарка».

Разважаючы аб спосабах вырашэння складанай сітуацыі, якая здарылася на беларуска-польскай мяжы, Віктар Лісковіч падкрэсліў:

— Вельмі важна, каб любыя праблемы, якія ёсць у грамадстве, вырашаліся мірным шляхам не ў шкоду здароўю, і тым больш, не кажучы аб гібелі людзей, — перакананы ён. — Сярод бежанцаў шмат дзяцей. Каля трох тысяч бежанцаў, якія сабраліся на беларуска-польскай граніцы, даюць нам усім нагоду асэнсаваць, што адбываецца, і ўрэгуляваць праблему мірным шляхам. Людзі, якія хочуць сёння трапіць па той бок мяжы, павінны быць у цяпле, накормлены, і канешне ж, іх меркаванне павінна быць улічана. Таму, я мяркую, што інцыдэнт, які адбываецца, будзе вырашаны мірным шляхам, і на карысць людзей, якія адчуваюць сябе абяздоленымі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.