Вы тут

Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам, перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


«Дзякуючы вам, адданым мастацтву і роднай зямлі людзям, мы захоўваем культурную спадчыну Беларусі — найбольшае багацце народа, развіваем векавыя традыцыі, беражліва ставімся да помнікаў гістарычных эпох, абараняем свае духоўныя каштоўнасці», — адзначыў Прэзідэнт.

«Упэўнены, што вашы таленты, адоранасць і імкненне да гармоніі заўсёды будуць служыць высакароднай місіі ўмацавання народнага адзінства, выхавання пачуцця гонару за вялікіх суайчыннікаў мінулага і сучаснага, фарміравання нацыянальнай годнасці як асновы развіцця будучых пакаленняў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў на гэтым шляху невычэрпнага натхнення, эмацыянальнага ўздыму і творчых поспехаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.