На палігоне «Брэсцкі» ўдзельнікі манеўраў ажыццявілі масавае дэсантаванне з самалётаў Іл-76. З 20 ваенна-транспартных самалётаў скачок з парашутам здзейснілі звыш 350 беларускіх і расійскіх ваеннаслужачых. Акрамя таго, былі дэсантаваны каля 30 адзінак тэхнікі, пасля чаго вайскоўцы дзвюх краін рушылі на патрэбны рубеж — праціўнік быў спынены.
— Тэхніка і асабовы склад прызямліліся строга на пляцоўку для дэсантавання і прыступілі да выканання задач, — адзначыў камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Вадзім ДЗЕНІСЕНКА. — На вучэнні мы ўжо адпрацавалі самыя складаныя задачы. Гэта дэсантаванне як днём, так і ноччу, баявая стральба ў цёмны час сутак, захоп вострава, пераадоленне водных перашкод.
Прадстаўнік абароннага ведамства заўважыў, што напярэдадні высадкі аператыўна-тактычнага дэсанта на Брэсцкім палігоне адбылося начное дэсантаванне ваеннаслужачых Беларусі, Расіі і Казахстана. «На начное дэсантаванне вайскаўцаў-казахстанцаў мы запрасілі ўпершыню, — удакладніў Вадзім Дзенісенка. — На кожным такім вучэнні мы павялічваем колькасць сумесных падраздзяленняў, каб ваеннаслужачыя адчувалі плячо таварыша пры здзяйсненні скачкоў з парашутам».
У той жа час на Абуз-Лясноўскім палігоне, што пад Баранавічамі, злучэнні і вайсковыя часці рэгіянальнай групоўкі адбілі наступленне ўмоўнага праціўніка, а таксама, стварыўшы пэўныя ўмовы, ажыццявіі контрудар. Наступленне рэгіянальнай групоўкі войскаў падтрымлівалі агнём лётчыкі, ракетчыкі і артылерысты. У небе прыкрывалі падраздзяленні верталёты Мі-24 Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі, а таксама верталёты Ка-52 авіяцыі расійскай арміі.
Назіралі за гэтым эпізодам вучэння замежныя ваенныя аташэ з 18 краін, а таксама назіральнікі дзяржаў-членаў АДКБ і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дэлегацыі выканкама СНД і Сакратарыяту Савета міністраў абароны СНД, прадстаўнікі міжнароднага Чырвонага Крыжа.
Вераніка КАНЮТА
Фота «Ваяр»
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.