Вы тут

Пачаўся другі этап сумеснага беларуска-расійскага стратэгічнага вучэння


Першыя задачы ўдзельнікі манеўраў пачалі адпрацоўваць яшчэ да ўзыходу сонца. Вайскоўцы з Беларусі, Расіі і Казахстана ажыццявілі дэсантаванне з самалётаў Іл-76 на палігоне «Брэсцкі».


Гэты асноўны элемент баявой падрыхтоўкі дэсантнікаў могуць выканаць толькі сапраўдныя прафесіяналы: ускладняюць задачу з парашутам зброя і абмундзіраванне, грузы шматлікага прызначэння. Здзейсніць скачок у начных умовах — гэта як лётчыку ажыццявіць фігуру вышэйшага пілатажу.

— Асаблівасць дэсантавання ноччу — абмежаваная бачнасць, — заўважыў намеснік камандзіра 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады па паветрана-дэсантнай падрыхтоўцы гвардыі палкоўнік Уладзімір ГНЕДЧЫК. — Перыметр пляцоўкі прызямлення абазначаўся агнямі, акрамя таго, быў пазначаны цэнтр пляцоўкі і страла, якая ўказвае напрамак ветру. Аблегчылі задачу вайскоўцам акуляры начнога бачання.

Першымі з вышыні 1,5 кіламетра дэсантаваліся расійскія групы спецыяльнага прызначэння. Калі ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Расіі «захапілі» пляцоўку для высадкі асноўнага дэсанта, паспяхова прызямліліся беларускія і казахстанскія вайскоўцы. Затым саюзны дэсант прыступіў да выканання вучэбна-баявых задач, пастаўленых на гэтым этапе вучэння.

Як зазначыў намеснік камандзіра 35-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады па паветрана-дэсантнай падрыхтоўцы гвардыі падпалкоўнік Абдурахім ЮЛДАШАЎ, ваеннаслужачыя казахстанцы ўпершыню прымаюць удзел у такім маштабным вучэнні сумесна з вайскоўцамі Беларусі і Расіі. «Мы атрымліваем каласальны вопыт: Іл-76 не знаходзіцца ў нас на ўзбраенні, і нашы дэсантнікі выконвалі скачок з гэтага самалёта ўпершыню», — падкрэсліў прадстаўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Казахстан.


А тым часам на палігоне «Сары-Шаган», што ў Казахстане, беларускія ракетчыкі паспяхова ажыццявілі пускі з ракетных сістэм залпавага агню «Смерч» і «Паланэз».

Як адзначыў начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Генадзь КАЗЛОЎСКІ, усе задачы выкананы з высокай якасцю, а галоўнае — з найвышэйшай адказнасцю. «Беларускія ракетчыкі чарговы раз пацвердзілі свой прафесіяналізм, а таксама характарыстыкі даручанай высокадакладнай зброі, — заявіў военачальнік. — Спецыялісты войскаў сувязі і радыёэлектроннай барацьбы, ракетна-артылерыйскага ўзбраення, навігацыйна-тапаграфічнай службы, а таксама разлікі беспілотных авіяцыйных комплексаў забяспечылі выкананне задач ракетнымі падраздзяленнямі своечасова і з высокай дакладнасцю».

Ракетчыкі працягваюць адпрацоўваць навыкі і зладжанасць пры нанясенні ракетных удараў, аднак ужо без баявых пускаў.

Вераніка КАНЮТА

Фота «Ваяр»

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.