Вы тут

Sex-балясы. Ка­хан­не аф­лайн і ан­лайн


О, ча­сы, о, но­ра­вы... А ця­пер да гэ­та­га даў­ня­га хо­чац­ца яшчэ і да­даць — о, тэх­на­ло­гіі... Не гэ­та­га мы, ма­быць, ча­ка­лі ад іх раз­віц­ця... («Са з'яў­лен­нем круг­ла­су­тач­най служ­бы да­стаў­кі ў нас знік­ла цу­доў­ная маг­чы­масць па­зва­ніць поз­на ўве­ча­ры ў дзве­ры да су­сед­кі з прось­бай па­зы­чыць со­лі».) Чу­лі, што ў Да­ніі ня­даў­на ўсту­піў у сі­лу за­кон, па­вод­ле яко­га ўяў­ная зго­да на секс па­він­на стаць аба­вяз­ко­вай? Без яе той лі­чыц­ца згвал­та­ван­нем. («Ка­лі з жан­чы­най ня­ма праб­лем, пры­гля­дзі­це­ся больш уваж­лі­ва. Маг­чы­ма, гэ­та не жан­чы­на».) Для гэ­та­га рас­пра­ца­ва­лі да­да­так іConsent, які пра­цуе па прын­цы­пе за­клю­чэн­ня да­га­во­ра: ён аб'­яд­ноў­вае два ба­кі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы іх ну­ма­ры тэ­ле­фо­наў, і да­зва­ляе за­вяр­шыць тран­зак­цыю на пра­ця­гу хві­лі­ны. У гэ­тым вы­пад­ку ўза­ем­ная зго­да су­ад­но­сіц­ца з ад­ным ін­тым­ным кан­так­там. («Дзяў­ча­ты! Стаў­це­ся да муж­чын больш гу­ман­на. Зла­ві­лі ве­ча­рам — ад­пус­ці­це ран­кам!»)


pixabay.com

Зго­да на яго за­кан­чва­ец­ца праз 24 га­дзі­ны і мо­жа быць ад­клі­ка­на ў лю­бы мо­мант. («— Яна змя­ні­ла нумар тэ­ле­фона, за­бла­ка­ва­ла яго ў сац­сет­ках, змя­ні­ла ад­рас, зра­бі­ла ўсё, каб ён не змог яе больш знай­сці... — А ён? — А ён і не шу­каў...») Да­да­так вы­клі­каў хва­лю не­за­да­во­ле­нас­ці ў кра­і­не, мно­гія дат­ча­не на­зва­лі яго «вя­лі­кім глупствам». Га­зе­та Berlіngske на­пі­са­ла пра яго: «На­рэш­це з'я­віў­ся да­да­так, які ро­біць секс та­кім жа не­сек­су­аль­ным, як ка­ра­на­цы­ён­ная прэс-кан­фе­рэн­цыя». Юрыс­ты так­са­ма ад­зна­чы­лі, што зго­да на­ўрад ці пра­цяг­нец­ца, на­ват у су­дзе, па­коль­кі кож­ны мае пра­ва змя­ніць сваё ра­шэн­не ў лю­бы мо­мант. («У Адэ­се. — Со­фач­ка та­кі не­здар­ма скон­чы­ла кур­сы крой­кі і шыц­ця! Вы б па­слу­ха­лі, як яна крые, ка­лі ад­шы­вае!»)

З ін­ша­га бо­ку, ка­лі пра­цяг­нуць раз­мо­ву пра тэх­на­ло­гіі, ме­на­ві­та яны прый­шлі на да­па­мо­гу мно­гім у скла­да­ныя ча­сы пан­дэ­міі ка­ра­на­ві­рус­най ін­фек­цыі. Тут ужо ад ча­ла­ве­ка за­ле­жыць, на што ён га­то­вы і да ча­го пад­рых­та­ва­ны. («— Аду­ка­цыя? — Сем га­доў ва «УКан­так­це» і ча­ты­ры га­ды ў «Ін­стаг­ра­ме». — Пра­фе­сія? — Цік-То­кар шос­та­га раз­ра­ду».) Так, гэ­тая на­ва­ла па­ру­шы­ла пла­ны мно­гіх за­ка­ха­ных у све­це: праз яе жа­ні­хі і ня­вес­ты пе­ра­но­сі­лі дні сва­іх вя­сел­ляў. Та­му ўжо ле­тась COVІD-19 пры­му­сіў ула­ды не­ка­то­рых кра­ін (Ма­ро­ка, ААЭ) ці асоб­ных шта­таў дзяр­жаў (на­прык­лад, Ка­лі­фор­ніі, ма­ла­зій­ска­га Се­лан­го­ра) пай­сці ім на­су­страч і да­зво­ліць за­клю­чаць афі­цый­ныя шлю­бы ан­лайн, вы­да­ючы вір­ту­аль­ныя па­свед­чан­ні. («Пас­ля раз­во­ду Ма­ша яшчэ тры га­ды па­ку­та­ва­ла па ве­ча­рах ад фан­том­ных бо­ляў».) У Нью-Ёр­ку бы­ло аб­ве­шча­на пра за­пуск «Пра­ек­та «Ку­пі­дон» — спе­цы­яль­най плат­фор­мы для за­ка­ха­ных го­ра­да. Пры­сут­ні­чаць пры рэ­гіст­ра­цыі са­ю­за аса­біс­та ўжо бы­ло не па­трэб­на: ні ма­ла­дым, ні чы­ноў­ні­кам, якія на са­ма­іза­ля­цыі маг­лі пра­во­дзіць ві­дэа­кан­фе­рэн­цыі. («Ін­тэр­нэт — як жан­чы­на. Толь­кі ім ава­ло­даў, а ён ужо ава­ло­даў та­бой».)

А ў Бры­та­ніі муж­чы­на зра­біў пра­па­но­ву лю­бай пры да­па­мо­зе на­зем­на­га ро­ба­та Starshіp для дыс­тан­цый­ных да­ста­вак за­ка­заў з су­пер­мар­ке­таў пад­час ка­ран­ці­ну. («Та­та ўста­на­віў у пры­бі­раль­ні ра­зет­ку, каб ма­ма маг­ла ся­дзець там з тэ­ле­фо­нам, ка­лі ў та­го скон­чыц­ца за­рад­ка. Вось гэ­та я ра­зу­мею — ка­хан­не! А не ва­шы гэ­тыя ўсе бу­ке­ты!») Яшчэ да пан­дэ­міі на пра­ця­гу двух га­доў ро­ба­ты кам­па­ніі да­стаў­ля­лі пра­дук­ты лю­дзям, але по­пыт на па­слу­гу іс­тот­на па­вя­лі­чыў­ся з па­чат­кам са­ма­іза­ля­цыі. Але спра­ва ў тым, што та­кім чы­нам аб­слу­гоў­ва­лі­ся толь­кі жы­ха­ры го­ра­да Міл­тан-Кінс, а ў на­се­ле­ным пунк­це, дзе пра­жы­ва­лі за­ка­ха­ныя, якія па­ча­лі су­стра­кац­ца пе­рад пер­шым лак­даў­нам і паз­ней ста­лі жыць ра­зам, та­кіх па­слуг не бы­ло. Але дзяў­чы­не Шэ­ры так спа­да­ба­лі­ся гэ­тыя ро­ба­ты, што яе хло­пец Бен Хо­ган звяр­нуў­ся ў кам­па­нію з прось­бай да­слаць ад­на­го та­ко­га ў го­рад Кемп­стан з... за­ру­чаль­ным пярс­цён­кам. І муж­чы­не не ад­мо­ві­лі! («— Ён та­кі вы­са­ка­род­ны, ма­ма! Ка­лі я вы­хо­дзі­ла з аў­то­бу­са, ён спе­цы­яль­на для мя­не вы­ла­маў дзве­ры...») Пі­са­лі, што да­та вя­сел­ля бу­дзе за­ле­жаць ад сі­ту­а­цыі з эпі­дэ­мі­яй ка­ра­на­ві­ру­са ў Вя­лі­ка­бры­та­ніі, але па­ра спа­дзя­ец­ца, што ро­бат Starshіp да­ста­віць ім пярс­цён­кі да ал­та­ра. Та­кая вось ра­ман­ты­ка на су­час­ны ка­пыл... («— Ча­му вы раз­во­дзі­це­ся? — З-за сек­су. — У сэн­се, рэд­ка ім зай­ма­е­це­ся? — Не, час­та, але не­ад­на­ча­со­ва».)

Але ў шлю­бу, як і ў ме­да­ля, ёсць два ба­кі. І тое, што па­чы­на­ла­ся так пры­го­жа, мо­жа скон­чыц­ца зу­сім не ра­дас­на... У Аў­стра­ліі з-за пан­дэ­міі ка­ра­на­ві­ру­са і ка­ран­ці­ну на­зі­раў­ся ўс­плёск раз­во­даў. («Яна: — Вар­та мне бы­ло з та­бой пе­ра­спаць, як ты ад­ра­зу вы­да­ліў мя­не з сяб­роў у «Ад­на­клас­ні­ках». І як гэ­та ра­зу­мець? Ён: — Я з сяб­ра­мі не сплю».) Там пад та­кія спра­вы на­ват вы­дзе­лі­лі асоб­ную чар­гу, але су­ды ўсё роў­на бы­лі за­ва­ле­ныя ра­бо­тай. Та­му ўла­ды рас­пра­ца­ва­лі бяс­плат­ны ін­тэр­нэт-сэр­віс, які да­па­ма­гае ўпа­рад­ка­ваць гэ­ты пра­цэс. («— Да­ра­гі, я сы­хо­джу ад ця­бе... — Ну, да­вай хоць пры­ля­жам на да­рож­ку...») Пра­гра­ма ана­лі­зуе ты­ся­чы па­пя­рэд­ніх ва­ры­ян­таў рас­па­ду сем'­яў і, су­па­стаў­ля­ю­чы іх з кан­крэт­ным вы­пад­кам, вы­дае свае ва­ры­ян­ты. Сэр­віс да­па­ма­гае склас­ці да­га­вор аб апе­цы над дзі­цем або па­дзя­ліць ма­ё­масць. Усё гэ­та дзе­ля та­го, каб па­збег­нуць су­до­ва­га пра­цэ­су, які мо­жа рас­цяг­нуц­ца на­доў­га і каш­та­ваць пад 150 ты­сяч до­ла­раў. Праў­да, рас­пра­цоў­шчы­кі за­яў­ля­юць, што ўсе гэ­тыя па­ра­ды ма­юць сэнс, толь­кі ка­лі муж і жон­ка «раз­бя­га­юц­ца» мір­на. Ка­лі ёсць спрэч­кі, штуч­ны ін­тэ­лект бяс­сіль­ны. («— Сён­ня па­еха­лі з жон­кай раз­во­дзіц­ца. І не да­еха­лі. — Ча­му? — Па­сва­ры­лі­ся!»)

Кас­тусь ХА­ЦЕ­ЛАЎ-ЗМА­ГЕ­ЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.