Вы тут

Баранавічы прымаюць міжнародны турнір па хакеі на траве


У Баранавічах стартуе традыцыйны міжнародны турнір па хакеі на траве сярод жаночых каманд на прызы Баранавіцкага гарвыканкама. Сёлета з 2 па 6 красавіка за галоўны трафей «Кубку Садружнасці» будуць спаборнічаць каманды з Беларусі, Расіі і Украіны.


Восем каманд будуць раздзеленыя на дзве групы. У групе А сыграюць: «Дынама-Ак Барс» (Казань), зборная Беларусі U-18, ХК «Мінск», ГХК «Рытм» (Гродна). У групе В прадстаўлены зборная Свярдлоўскай вобласці (Расія), МСК «Сумчанка» (Сумы, Украіна), ХК «Тэкстыльшчык БарДУ» (Баранавічы), ХК «Вікторыя» (Смалявічы).

З 2 па 4 красавіка запланаваныя матчы групавой стадыі турніру. 5 красавіка пройдуць паўфіналы паміж дружынамі, якія занялі першыя і другія месцы ў групах, а таксама кваліфікацыйныя паядынкі паміж камандамі, якія сталі трэцімі і чацвёртымі. Галоўны трафей будзе разыграны 6 красавіка. Каманды, якія ўступілі на гэтай стадыі, будуць спрачацца за трэцяе месца.

Даведка. «Кубак Садружнасці» з 2014 году праходзіць на полі знакамітага баранавіцкага комплексу «Дубава спорт». Турнір ужо атрымаў неафіцыйную назву «Кубак СНД». На першы турнір заявілася толькі шэсць каманд, у 2020 годзе заяўкі падалі 14 каманд. Па словах арганізатара і галоўнага трэнера баранавіцкага клуба «Тэкстыльшчык» Георгія Бельскага, некаторым камандам нават прыходзілася адмаўляць, бо фізічна было немагчыма ў пяць дзён правесці спаборніцтвы з такой колькасцю ўдзельнікаў. У мінулым годзе праз пандэмію каранавіруса турнір не праводзіўся. Традыцыя працягнецца зараз.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.