Вы тут

Калючыя вершы паэткі


Ганна Комар
нарадзілася 20 сакавіка 1989 года ў Баранавічах. Усё, чым ёсць мы, што ёсць вакол нас, і жыццё цалкам — паэзія. Варта спыніцца і заўважыць, дазволіць сабе ўбачыць і не пабаяцца, што не зразумееш метафар ветру ці птушыных эпітэтаў. Свет, перапоўнены паэзіяй, знаходзіць паэтак і паэтаў, каб вымавіць невымоўнае.



Калючыя вершы паэткі 

*** 
калючыя вершы паэткі 
пачарнелае лісце 
пасярод красавіка 

 

*** 
зярністую сцяну 
аблілі серабрыстым 
ці стала дарогай?

 

***
зямля агароджана
небам не разбі
лоб на ляту

 

***
белае на зялёным
як «жыць» і «жыць»
іншага выбару не пакідае
яблыня ў квецені цеста сцен

 

***
цеста 
сцен

 

***
жалезнаю пупавінаю 
звязаныя арэлі-блізняткі 
на дзіцячай пляцоўцы
двое дарослых

разгайдай моцна…

 

***
чарвячок вадасцёкавых труб
засмяг без дажджу

 

***
радзімка сонца
на падбароддзі вечара

 

***
я люблю што вецер
дзьме мне ў твар
калі цвіце язмін

 

***
шум дарог
на ямачках пялёсткаў

 

***
куды ні пайду
чорная котка
адна і тая ж
сцеражэ ўдачу

 

***
жоўты болей не колер жыцця
лета на лісці сплешчанае жаўтком

 

***
хвалі ўмораныя караблямі 
мараць пра роўнядзь
гладкай прасторы
празрыстасці

 

***
дрыжыкамі
па спінах аблокаў
дасылае табе пацалункі
мой аголены вецер

 

***
шэрым квадратам замалюй імя маё
замяці мае сляды на снезе
я ўсё адно буду вяртацца

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.