Вы тут

У БНТУ ўрачыста адкрылі новы навучальны пункт Інстытута Канфуцыя


Як паведаміла прэс-служба ўніверсітэта, у цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел дырэктар Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ з кітайскага боку Ван Ліцзюнь і дырэктар Інстытута Канфуцыя з беларускага боку Марына Цывес.


Фо­та з сай­та tіmes.bntu.by.

Марына Цывес выказала надзею, што новы цэнтр кітайскай мовы і культуры, які з'явіўся на базе студэнцкага інтэрната № 18, пазнаёміць студэнтаў не толькі з кітайскай мовай і культурай, але і дазволіць ім даведацца шмат новага аб сучасным Кітаі. «Мы хацелі б запрасіць вас у наш цэнтр і паказаць усё самае цікавае. Той Кітай, які ідзе наперад, тую краіну, якая здзіўляе нас такімі навукова-тэхнічнымі дасягненнямі, што толькі можна сабе ўявіць!» — падкрэсліла яна.

Асноўным кірункам работы новага навучальнага пункта будзе вывучэнне кітайскай мовы з навукова-тэхнічным ухілам. Акрамя таго, тут адкрылі класы для самых маленькіх слухачоў (кітайскую мову могуць вывучаць нават дзеці дашкольнага ўзросту). А завяршылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця віктарынай «Я спазнаю Кітай» і майстар-класам па размалёўванні драконаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Кітайская мова... з тэхнічным ухілам

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».