Вы тут

Моладзь Беларусі і Расіі плануе рэалізаваць міжнародны працоўны праект для ўдзельнікаў студатрадаўскага руху


Міжнародны працоўны праект для ўдзельнікаў студатрадаўскага руху Беларусі і Расіі плануюць рэалізаваць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і агульнарасійская маладзёжная грамадская арганізацыя «Мабільныя кадры Расіі».


Першым крокам па ўвасабленні яго ў жыццё стала міжнароднае пагадненне аб стратэгічным партнёрстве па арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў, якое БРСМ і «Мабільныя кадры Расіі» падпісалі ў Мінску ў сярэдзіне месяца. Дакумент скіраваны на далейшае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі ў галіне развіцця маладзёжнай палітыкі, студатрадаўскага руху, патрыятычных і камунікацыйных кірункаў. З беларускага боку подпісы пад ім паставілі першы сакратар ЦК БРСМ, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк, з расійскага — старшыня праўлення «Мабільных кадраў Расіі» Уладзіслаў Шамін.

У аснове пагаднення ляжыць развіццё патрыятычнага выхавання моладзі дзвюх краін праз удзел у рэканструкцыі аўтадарогі М-1 «Беларусь». У новы працоўны праект плануецца прыцягнуць каля тысячы байцоў студэнцкіх атрадаў дзвюх краін. Мяркуецца, што гэта стане выдатнай платформай для атрымання вопыту і далейшага працаўладкавання будучых інжынераў, а таксама будаўнікоў аўтамабільных дарог у складзе студэнцкіх атрадаў. Таксама зараз разглядаецца пытанне аб арганізацыі сумеснай грамадскай акцыі «Аўтапрабег Мінск — Масква», прысвечанай памяці загінулых герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Акрамя таго, дамоўленасці будуць спрыяць інтэнсіфікацыі інтэграцыйных працэсаў у сферы маладзёжнай палітыкі, а таксама пашырэнню кола прадпрыемстваў і арганізацый у рэалізацыі сумеснага працоўнага праекта. Выключна важнае значэнне будзе мець і ўстанаўленне асабістых сяброўскіх адносін паміж беларускімі і расійскімі ўдзельнікамі студатрадаў, расказалі ў ЦК БРСМ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Студатрадаўскі рух дзвюх краін — новы віток

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».