Вы тут

Вячаслаў Харанека: Спорт павінен быць святам і заўсёды заставацца па-за палітыкай


Беларускіх балельшчыкаў пазбавілі сапраўднага свята, адмяніўшы правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Такое меркаванне пасля рашэння савета Міжнароднай федэрацыі хакея выказаў БЕЛТА вядомы беларускі спартсмен, шматразовы рэкардсмен і чэмпіён планеты па гіравым спорце Вячаслаў Харанека.


«Сумна, што свята сусветнага хакея, да якога мы ўсе доўга рыхтаваліся і які доўга чакалі, не адбудзецца ў беларускай сталіцы», — адзначыў славуты асілак. Ён падкрэсліў, што спорт заўсёды павінен радаваць гледачоў і заставацца па-за палітыкай, гэта несумненна.

Вячаслаў Харанека ўспомніў 80-я гады ХХ стагоддзя, калі дзве летнія Алімпіяды запар — у Маскве-1980 і Лос-Анджэлесе-1984 — атрымаліся «недасканалымі» ў сувязі з байкотам, рашэнні аб якіх былі прынятыя па чыста палітычных матывах, ніякім чынам не звязаных са спортам. У выніку мільёны гледачоў пазбавіліся паўнавартаснага відовішча спартыўнай барацьбы, а шматлікія атлеты не змаглі выступіць на галоўных стартах і паказаць свае лепшыя вынікі.

Вячаслаў Харанека ўспомніў пра чэмпіянат свету па хакеі 2014 года ў Мінску, пасля правядзення якога ўсе госці выказвалі пажаданні зноў сустрэцца ў гасціннай беларускай сталіцы. У адрозненне ад турніру сямігадовай даўніны, калі сусветнае першынство праходзіла неўзабаве пасля Алімпійскіх гульняў без шматлікіх зорак першай велічыні, цяпер у Мінск маглі б прыехаць усе мацнейшыя хакеісты. Аднак гэтыя надзеі пакуль прыйдзецца адкласці на нявызначаны тэрмін, адзначыў беларускі спартсмен.

Выбар рэдакцыі

Навука

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.

Без рубрики

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Самыя таленавітыя, дружныя, крэатыўныя!

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.