Яшчэ гадоў 30 таму маладыя i iх госцi былi непатрабавальныя i не разбэшчаныя. Абмен пярсцёнкамi, пацалунак, лебедзi на капоце, немудрагелiстыя конкурсы для гасцей, разразанне торта — вось, напэўна, i ўвесь няхiтры набор вясельных рытуалаў «па-савецку». Сёння адзiн з найважнейшых дзён у жыццi кожнай пары жанiх i нявеста хочуць зрабiць сапраўды незабыўным. «Творчыя вяселлi» i «эка-вяселлi», у «вясковым стылi» i ў стылi культавых серыялаў, вяселлi ў старадаўнiх сядзiбах, у лесе, на беразе мора... Галоўнае, каб хапiла грошай, а фантазiя ў wedding-агенцтваў не заканчваецца.
Адзiн з галоўных вясельных трэндаў апошнiх гадоў — аўтэнтычныя вяселлi ў народным стылi, са старадаўнiмi касцюмамi i абрадамi. I гэта, дарэчы, не патрабуе значных матэрыяльных укладанняў. Напрыклад, маладыя пары, якiя цiкавяцца вяселлямi з беларускiм нацыянальным каларытам, прыязджаюць у Капыльскi краязнаўчы музей.
Памiж мiнулым i будучым
Тут вясельныя цырымонii пачалi праводзiцца яшчэ ў 2008 годзе — нават раней, чым такую магчымасць прапанавалi жанiхам i нявестам музеi ў Мiнску i абласных цэнтрах. Дарэчы, калектыў капыльскага музея — наватар не толькi ў гэтым. Ён стаў адным з першых, дзе большасць экспанатаў можна патрымаць у руках.
— Гэта робiць музей жывым, цiкавым для наведвальнiкаў, — кажа яго дырэктар Валянцiна Шуракова. — Патрымаць у руках гiсторыю — хiба гэта не цiкава!
Экспазiцыя Капыльскага краязнаўчага музея ўнiкальная — тут усе рэчы сапраўдныя, старадаўнiя. Нiякiх муляжоў. А як наконт традыцыйнага «галаўнога болю» музейшчыкаў — захаванасцi экспанатаў?
— Гэта, вядома, вельмi важна, — тлумачыць суразмоўца. — I мы робiм для гэтага ўсё. Але не менш важна, каб людзi маглi ў прамым i пераносным сэнсе дакрануцца да гiсторыi сваёй зямлi i адчуць сувязь з яе мiнулым i будучыняй.
За 12 гадоў, якiя ў Капыльскiм краязнаўчым музеi праводзяцца аўтэнтычныя вясельныя цырымонii, сюды прыязджалi самыя розныя пары. Часцей, вядома, нявесты — у пышных вясельных сукенках з дэкальтэ, а жанiхi — у сучасных касцюмах, але бывае, што ўборы маладых i iх гасцей вытрыманы ў строгай адпаведнасцi з канцэпцыяй народнага вяселля.
— Мне запомнiлася пара з Мiнска — i жанiх, i нявеста, i госцi былi апранутыя ў старадаўнiя строi. Малады — у кашулю з лёну, такiя ж штаны, белыя валёнкi. Маладая — таксама ў валёначках, у доўгай белай даматканай кашулi i ў маленькай безрукаўцы. Гасцей было няшмат, толькi моладзь — i ўсе яны ў беларускiх строях. Гэта было проста выдатна!
Пахадзiць па музейных залах i «пагуляць у даўнiну» i маладым, i iх гасцям бывае значна цiкавей, чым увесь вечар прасядзець за сталамi, заўважае дырэктар музея.
— Ну а мы, праводзячы вясельную цырымонiю, прыцягваем у нашы залы шмат людзей, якiя ў iншай сiтуацыi ў музей, хутчэй за ўсё, не прыйшлi б. I некаторыя з гасцей тых вяселляў вяртаюцца ў музейныя залы ўжо самi, каб пазнаёмiцца з гiсторыяй сваёй зямлi ў больш спакойнай абстаноўцы.
Адчуй сябе князем
Адразу з ЗАГСа маладыя адпраўляюцца ў музей, дзе iх чакаюць выпрабаваннi i старадаўнiя абрады. Каля ўваходу ў будынак маладых сустракаюць супрацоўнiкi музея, апранутыя ў нацыянальнае адзенне — капыльска-клецкi строй. Маладая пара праходзiць праз арку са стужкамi i сустракае на сваiм шляху першую перашкоду. Проста на парозе ляжыць чырвоная стужка.
— Даўней такую стужку клалi на парог дома, куды малады павiнен весцi сваю жонку, — расказвае суразмоўца.
I гэтую перашкоду трэба пераадолець правiльна. Нi ў якiм разе не павiнен малады муж пераступаць стужку самастойна, пакiнуўшы жонку за спiнай — гэта дрэнная прыкмета. Ён мусiць узяць каханую на рукi i пераступiць праз перашкоду разам з ёй.
— Калi малады не можа сцямiць, што рабiць, мы прапануем яму папрасiць падказку ў старэйшага пакалення гасцей, — кажа Валянцiна Леанiдаўна.
Лагiчна, што капыльскi музей стаў своеасаблiвым цэнтрам вясельнай абраднасцi. Бо сама назва гэтага старадаўняга горада нiбыта складзена з iмёнаў двух закаханых. Паводле падання, там, дзе цяпер стаiць Капыль, у даўнiя часы ўзвышаўся грозны замак багатага князя. Недалёка ад замка цякла рэчка, якая разлiвалася возерам каля княжацкiх муроў. У князя была адзiная дачка-прыгажуня. Як водзiцца, палюбiла князёўна звычайнага пастуха. У адну навальнiчную ноч закаханыя вырашылi ўцячы, каб ажанiцца i пазбавiцца ад саслоўных абмежаванняў. Князь адправiў за дачкой пагоню. Але возера схавала закаханых, накрыўшы iх велiзарнай хваляй. Даведаўшыся, што любiмая дачка патанула, князь пракляў возера i раку, i ў той жа момант яны сышлi ў зямлю. А на iх месцы з часам з'явiўся горад, назва якога спалучыла iмёны князёўны i яе каханага — Ко-поль (закаханых звалi Коля i Поля), а пазней — Капыль. Гэтая легенда распавядаецца маладой пары. Пад апладысменты гасцей iм уручаецца «княжацкая грамата», якая сведчыць аб тым, што яны заключылi шлюб.
На старадаўнiм гербе Капыля — ражок: гэта старажытны край паляўнiчых. I наваяўленаму мужу прапануецца даказаць, што ён — добры здабытчык. Лук, стрэлы i мiшэнь — далёка не кожны сучасны мужчына здольны справiцца з задачай!
— Гэтая частка цырымонii праходзiць заўсёды вельмi азартна, — усмiхаецца Валянцiна Шуракова. — Госцi з абодвух бакоў актыўна «хварэюць» за маладога, падбадзёрваюць яго i даюць парады. Калi ў мужа не вельмi атрымлiваецца, на дапамогу прыходзiць «дружына маладога князя» — сябры жанiха. А бывае, маладая адбiрае ў мужа лук i трапна пускае стралу ў цэль!
Магiя кахання i згоды
Дарогу перад маладой парай у наступную залу вядучыя густа пасыпаюць старадаўнiмi манетамi — такiя дэталi вясельнай абраднасцi ўзыходзяць да дахрысцiянскай магii ўрадлiвасцi i багацця.
— У арыгiнале маладых трэба абсыпаць манетамi, — тлумачыць суразмоўнiца. — Але ж усе гэтыя манеты нам неабходна потым сабраць. А з сукенак сучасных нявест павытрасаць iх нялёгка! Так што ў нас маладыя танчаць на «золаце». Сутнасць абраду захоўваецца: чым больш манет прылiпне да iх падэшваў, тым багацейшае будзе жыццё.
Зрэшты, як расказалi ў музеi, на дарожцы з манет скачуць i госцi — усiм жа хочацца быць багатымi!
Выпрабаваннi падчас вясельнай цырымонii чакаюць не толькi «князя», але i «княгiню». Напрыклад, дзяўчыне прапануецца папрасаваць ручнiк з дапамогай старадаўняга драўлянага праса. Як гэта зрабiць, яна павiнна зразумець сама. Зрэшты, падказваць гасцям не забараняецца. За парадай варта звярнуцца да найбольш старэйшых з прысутных. Калi ж i яны занадта маладыя для таго, каб ведаць, як карыстацца прыладай, застаецца мазгавы штурм з удзелам галоўнага дарадцы дзяўчыны з гэтага часу i на ўсё жыццё — яе выбраннiкам.
Менавiта тут фатаграфii атрымлiваюцца асаблiва цiкавыя — часам вясёлыя, часам кранальныя i сiмвалiчныя, адзначаюць супрацоўнiкi музея.
— Напрыклад, прыгожая рука нявесты i побач — натруджаная рука яе прабабулi. I дзве жанчыны разам з дапамогай старадаўняга прыстасавання прасуюць нацыянальны ручнiк, на якiм традыцыйная старадаўняя вышыўка.
Падчас вандроўкi па экспазiцыi музея пару чакае яшчэ мноства «прыпынкаў». Маладых водзяць вакол стала з караваем — сакральнага цэнтра жыцця сям'i. Гэты хлеб, спечаны паводле ўсiх старадаўнiх тонкасцяў, яны павязуць дадому: яго нельга рэзаць да канца вясельных святочных дзён. Маладую саджаюць на накрыты кажухом куфар з пасагам (чым большы быў куфар, тым больш працавiтай i ўмелай лiчылася жонка). Пары ўручаюцца скураныя куфэркi ручной работы для пярсцёнкаў — свайго роду абярэгi любовi i вернасцi. Куфэркi гэтыя дораць маладым людзi сталага ўзросту. Прадстаўнiкоў горада i найстарэйшых яго жыхароў супрацоўнiкi музея абавязкова запрашаюць на правядзенне вясельных цырымонiй. Пераемнасць пакаленняў, паняцце «род» у даўнiну складалi аснову вясельных абрадаў.
— Акрамя таго, — тлумачыць дырэктар музея, — пажылыя людзi, якiя выйшлi на пенсiю, часта адчуваюць, што выпалi з жыцця: iм падаецца, што яны сталi непатрэбныя, нiбыта перажылi свой час. Мы ж паказваем iм, наколькi iх жыццёвы вопыт важны. Даказваем, што яны запатрабаваныя ў сучасным жыццi. Для iх гэта — стымул жыць далей.
Сваццям або сведкам падчас цырымонii ўпотай ад маладых уручаецца абрадавая лялька-кувадка — магутны славянскi абярэг, якi варта падарыць маладым у фiнале святочнага вечара. Уласна, такiх лялек дзве, яны сiмвалiзуюць мужа i жонку, але рука ў iх усяго адна на дваiх: яна ўвасабляе непарыўную сувязь памiж людзьмi, што кахаюць адно аднаго. Гэтую руку трэба берагчы — пакуль яна не надламаная, нябачная нiтка кахання трывае i нiшто не ў сiлах яе разарваць.
Дзiяна РОНIНА
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.