Вы тут

Паважаць выбар народа


Савет Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі выступіў з заявай па выніках правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года. Яе тэкст размешчаны на афіцыйным сайце Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі.


«Выбары былі праведзеныя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Беларусі. Яны былі адкрытыя, канкурэнтныя і забяспечылі свабоднае волевыяўленне грамадзян Беларусі», — сказана ў дакуменце.

Саюзныя парламентарыі адзначылі, што за ходам выбарчай кампаніі назірала значная колькасць міжнародных назіральнікаў, у тым ліку ад Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі і Міжпарламенцкай Асамблеі СНД. Пры гэтым фактаў, якія ставілі б пад сумненне легітымнасць выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не выяўлена.

Аўтары звароту заклікаюць ўсе краіны паважаць суверэнны выбар беларускага народа.

«Лічым, што штучнае нагнятанне сітуацыі вакол вынікаў галасавання супярэчыць літары і духу міжнароднага права. Заяўляем аб недапушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы і выступаем супраць любых спробаў дэстабілізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь, — сказана далей у заяве. — Усе пытанні павінны вырашацца канструктыўна, у рамках дзеючага прававога поля. Упэўненыя, што беларускі народ у гэты адказны момант праявіць мудрасць, захавае мір і стабільнасць у імя працвітання сваёй Радзімы».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв’ю: belrus.ru

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.