Вы тут

Пачала працаваць электронная бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі імя Кірылы Тураўскага


Са жніўня ў сеціве пачала працаваць электронная бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі імя Кірылы Тураўскага.


На сайце ў адкрытым доступе змешчаныя тэксты навуковых публікацый выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў духоўнай семінарыі, матэрыялы навуковых канферэнцый, навуковыя дапаможнікі, матэрыялы па гісторыі царквы, даследаванні рэлігійных дзеячаў беларускай дыяспары за мяжой, а таксама перыядычныя выданні, якія выпускае Мінская духоўная семінарыя, — усяго звыш
1200 файлаў. Гэтыя матэрыялы датаваныя 2002—2020 гадамі. Капіяваць і цытаваць іх, падкрэсліваюць стваральнікі рэсурсу, можна толькі ў некамерцыйных мэтах і з абавязковым указаннем аўтара твора і гіперспасылкі на электронную бібліятэку.

Як плануецца, гэты інфармацыйны рэсурс будзе ўключаны таксама ў міжнародны бібліятэчны рэестр OpenDOAR, у якім зарэгістраваны на сёння 34 электронныя бібліятэкі з Беларусі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Прэв’ю: news.myseldon.com

Загаловак у газеце: Слова ў віртуальнасці

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.