У вучылiшчы Алiмпiйскага рэзерву ў сталiцы ўручылi атэстаты. Мы сустрэлi выпускнiкоў на парозе iх альма-матар i запыталiся пра iх мары. Валерыя Крук, Варвара Драгун, Дар'я Дзяшкевiч (злева направа) ужо атрымалi майстара спорту па плаваннi, а Палiна Ражнова (другая злева) — кандыдат у майстры спорту па трыятлоне. Свой будучы шлях у дарослым жыццi яны ўжо выбралi — усе плануюць працягваць спартыўную адукацыю. Кожная з iх падзялiлася марамi, але дзяўчаты папрасiлi не пiсаць пра гэта, каб усё здзейснiлася. Я веру, што ўсё атрымаецца, бо мары павiнны збывацца.
Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.