Вы тут

Хай будзе чысты вадаём!


Да такой мэты імкнуцца вучні Пятрэвіцкага ВПК дзіцячы сад - сярэдняя школа, якія штогод праводзяць экалагічныя акцыі ў сваёй мясцовасці.

Недалёка ад нашай школы знаходзіцца возера Лаўцоўскае, створанае рукамі чалавека гадоў 15 таму. Гэта водная акваторыя прызначана для масавага адпачынку мясцовага насельніцтва і лоўлі рыбы спрытнымі рыбакамі.

Штогод вучні Пятрэвіцкай школы займаюцца навядзеннем парадку ў прыбярэжнай зоне возера напярэдадні адкрыцця сезона масавага адпачынку насельніцтва на прыродзе і рыбалоўства.

Берагі нашых рэк і азёр становяцца чысцейшымі. Пра гэта сведчыць той факт, што з кожным годам змяншаецца аб’ём прыбранага смецця з аднаго кіламетра берагавой лініі!

Дарэчы, штогод наша ўстанова адукацыі актыўна прымае ўдзел у акцыі “Тыдзень лесу”. Гэтай вясной было пасаджана 12 гектараў хвойкі, бярозы, ёлкі.

Гэта толькі маленькая частка таго, што мы можам зрабіць для нашай зямлі, для нашых аднавяскоўцаў, для нас саміх. А калі кожны з нас прыкладзе для гэтага хоць трошкі намаганняў, магчыма, свет зменіцца.

Наталля ЮШКЕВІЧ

Фота аўтара

Навагрудскі раён

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.