Вы тут

Петрышэнка: Бяспека медперсаналу - гэта важнейшае пытанне ў рабоце ўсёй сістэмы


Відэанарада з кіраўнікамі ўсіх структур сістэмы аховы здароўя штодня праводзіцца ў Міністэрстве аховы здароўя. Учора былі абмеркаваныя пытанні дастаўкі ў бальніцы, якія цяпер перапрафіляваны на дапамогу хворым на COVID-19, лекавых сродкаў, паляпшэння лагістыкі лабараторнага забеспячэння і правядзення тэставання на COVID-19, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.


Віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка таксама прыняў удзел у відэаканферэнцыі Міністэрства аховы здароўя па пытаннях эпідэміялагічнага рэагавання. 

Асабліва Ігар Петрышэнка спыніўся на бяспецы працы першаснага звяна - спецыялістаў паліклінік і амбулаторый. Пра сітуацыю далажылі кіраўнікі ўсіх абласцей і Мінска. Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што "бяспека медперсаналу - гэта важнейшае пытанне ў рабоце ўсёй сістэмы. Кіраўнікі на месцах не павінны дапускаць у гэтым пытанні папушчальніцтва. Ставіцца строга і прымаць усе меры для забеспячэння бяспекі сваіх спецыялістаў".

На відэаканферэнцыі віцэ-прэм'ер таксама абмеркаваў з кіраўніцтвам Міністэрства аховы здароўя і абласцей пытанні наяўнасці спецыяльных сродкаў абароны, у тым ліку рэспіратараў і медыцынскіх масак. Таксама Ігар Петрышэнка нагадаў пра няўхільнае захаванне санэпідрэжыму ва ўстановах адукацыі. Ён даручыў санэпідслужбы сталіцы і абласцей звярнуць увагу на працу харчблокаў, на якасць харчавання ў частцы выканання санітарных нормаў і правілаў.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік звярнуў увагу на тое, што дастаўка гуманітарнай дапамогі і забеспячэнне неабходнымі лекавымі сродкамі для рэгіёнаў павінна праводзіцца больш аператыўна. Таксама міністр нагадаў, што "ва ўстановах аховы здароўя ўсіх узроўняў - і ў паліклініцы, і ў бальніцы, і ў РНПЦ неабходна пастаянна праводзіць інструктаж для работнікаў на тэму "Як правільна карыстацца СІА (сродак індывідуальнай абароны)". Для гэтага на сайце Міністэрства аховы здароўя, а таксама на афіцыйным юцьюб-канале і ў тэлеграм-канале размешчаны ролікі пра тое, як правільна апранаць СІА, а галоўнае - як яго правільна здымаць".

А першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падняў пытанне аб рабоце дзяжурных змен у будні, а таксама святочныя і выхадныя дні. Былі таксама абмеркаваны пытанні аплаты за працу медыцынскім работнікам рознага ўзроўню ва ўмовах эпідсітуацыі.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.