Вы тут

У нядзелю ратавальнікі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята


У гэтую нядзелю ратавальнікі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях павіншаваў Прэзідэнт, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


— Знаходзячыся пастаянна ў баявой гатоўнасці, вы абараняеце народны здабытак, стаіце на варце дзяржаўных інтарэсаў, — гаворыцца ў віншаванні. — Ваша небяспечная праца патрабуе велізарнай мужнасці, стойкасці і самаадданасці. Вы заўжды першыя там, дзе людзі маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Пры гэтым падрыхтоўка і майстэрства беларускіх ратавальнікаў вядомыя па ўсім свеце. Нашы спецыялісты шмат разоў дапамагалі краінам, якія пацярпелі ад прыродных катастроф або ваенных канфліктаў.

І ўжо па традыцыі перад прафесійным святам у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях узнагародзілі найлепшых супрацоўнікаў ведамства.

Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка зазначыў: людзі, якія атрымліваюць узнагароды, кожны дзень працуюць над сабой, няспынна павышаюць сваю кваліфікацыю.

— Найбольш цяжка стаць найлепшым начальнікам каравула, ратавальнікам, кіроўцам, — адзначыў Уладзімір Вашчанка. — Натуральна, што гэта хлопцы, якія сумленна адносяцца да справы, тонка ўсведамляюць, куды яны прыйшлі, разумеюць сваю значнасць.

Сярод узнагароджаных — пілот Андрэй Крыштопа і авіяцыйны інжынер Віктар Жылевіч з ДААВУ «Авіяцыя», ратавальнік Ігар Жалткевіч, які працуе ў Глыбоцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, вадалаз Яўген Мікульскі і ратавальнік-плывец Анатоль Чыслаў з Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння, кіроўца пажарнага аўтамабіля Аляксандр Абрамчук з Маларыцкага РАНС, пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства Раман Пяськоўскі (дарэчы, нядаўна пра яго пісала «Чырвонка. Чырвоная змена»).

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: Мінск-Навіны

Загаловак у газеце: Заўжды ў поўнай гатоўнасці

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.