12 снежня ў 10.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё навукова-практычнай канферэнцыі “95 гадоў беларускаму кіно: гісторыя, сучаснасць, перспектывы".
Арганізатарамі форуму выступаюць НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры акадэміі навук, Міністэрства культуры і Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм”.
У ходзе канферэнцыі плануецца абмеркаваць наступнае кола тэм: “Дзяржпадтрымка або прыцягненне спонсараў да ўдзелу ў кінавытворчасці”, “Праблемы падрыхтоўкі маладых кадраў”, “Стварэнне спрыяльных умоў існавання для беларускага кінематографа”, “Пашырэнне паняцця "нацыянальны фільм”, “Прыцягненне асігнаванняў для прасоўвання карцін”.
Не застануцца без увагі спецыялістаў спосабы работы з падрастаючым пакаленнем, вопыт стварэння духоўна-маральнага кіно для дзіцяча-юнацкай аўдыторыі. Будуць абмеркаваны шляхі павышэння канкурэнтаздольнасці малабюджэтнага і сярэднебюджэтнага нацыянальнага кіно, айчыннага дзіцячага мастацкага і анімацыйнага кіно, забеспячэнне кінематаграфічнай разнастайнасці на ўнутраным рынку, развіццё экспарту нацыянальных фільмаў, павышэнне эфектыўнасці пракату нацыянальных фільмаў, у тым ліку за кошт развіцця новых тэхналагічных платформ і іншыя.
У рамках канферэнцыі 11 снежня з 14.00 да 17.00 на базе Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” пройдуць майстар-класы запрошаных спецыялістаў па гісторыі і тэорыі кінамастацтва.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: ukrinform.ua
Памяць — гэта тое, што робіць нас людзьмі.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.