Вы тут

У Валожынскім раёне пройдзе марафон «Жаночае здароўе»


У Валожынскім раёне 30 лістапада ўпершыню пройдзе адмысловы марафон.


— На медыцынскім абслугоўванні на Валожыншчыне стаіць больш за 33 тысячы чалавек, у тым ліку 17 тысяч жанчын, сем тысяч з якіх — рэпрадукцыйнага ўзросту, — кажа галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Павел Ганчар. — Мы прааналізавалі сітуацыю са зніжэннем нараджальнасці, здароўем жаночага насельніцтва і прыйшлі да высновы, што неабходна павышаць узровень ведаў, якія паспрыяюць захаванню здароўя прыгожай паловы чалавецтва, распазнаванню на ранніх стадыях прыкмет захворванняў, бясплоддзя; трэба праінфармаваць іх аб варыянтах лячэння і дыягностыкі, методыках вядзення родаў і іншым. І гэтаму, бясспрэчна, дапаможа медыцынскі марафон.

Інфармацыя для яго ўдзельнікаў будзе падавацца ў зразумелай і цікавай форме жывых зносін з высокакваліфікаванымі спецыялістамі.

— Адначасова плануецца работа шасці тэматычных зон, — удакладняе Павел Алегавіч. — Гэта «Жаночае здароўе ў рэпрадукцыйным узросце», «Усё аб родах...», «Па якім аналізе можна вызначыць, ці пагражае вам рак», «Чаму ў некаторых выпадках тэст дае станоўчы вынік, хоць жанчына здаровая», «Сувязь жаночага здароўя і гармонаў шчытападобнай залозы і не толькі». Кожную зону будзе суправаджаць спецыяліст: урач-гінеколаг, псіхолаг, касметолаг, эндакрынолаг, урач лабараторнай дыягностыкі. Яны адкажуць на ўсе пытанні, якія цікавяць удзельнікаў.

Наведванне зон будзе адкрытым, інакш кажучы, пры жаданні можна пакінуць адну і перайсці ў іншую. Запланаваны таксама бясплатныя флюараграфія, цыталогія, па жаданні —лабараторныя даследаванні: аналіз крыві на анкамаркеры (СА-125, СА-15-3), ВІЧ, гармоны шчытападобнай залозы. Вынікі аналізаў будуць высланы на адрасы электроннай пошты, пазначаныя пры рэгістрацыі. Плануецца і ультрагукавое абследаванне органаў малога таза.

— Падчас марафону мы таксама прапаноўваем унікальную магчымасць адчуць на сабе дзеянне касметычных працэдур. Вопытны ўрач-касметолаг раскажа аб тыпах скуры і дасць рэкамендацыі па доглядзе, асабліва ў зімовы перыяд, — кажа суразмоўнік. — Мы паклапаціліся, каб і дзецям было чым заняцца. Для самых маленькіх арганізуем асобны пакой, аквагрым і забаўляльную праграму. Для жанчын выдзяляецца памяшканне, дзе яны змогуць пакарміць грудных немаўлят.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: hochu.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.