Адзіная ў Беларусі якарная алея знаходзіцца ў раённым цэнтры Бешанковічы. Алея складзена з экспанатаў калекцыі Андрэя ТРУБЕЦКАГА (на фота) — мясцовага майстра на ўсе рукі, краязнаўца, аквалангіста, які заняўся пошукамі рачных якараў на дне Заходняй Дзвіны побач з родным горадам. У калекцыі Андрэя было дваццаць шэсць вялікіх і малых якараў, восем з якіх ён ахвяраваў на памятную алею.
— Мемарыяльная якарная алея — памяць пра заснавальнікаў нашага горада, мужных землякоў-рачнікоў, — кажа Андрэй Віктаравіч. — Бешанковічы заўсёды былі партовым і гандлёвым цэнтрам на Заходняй Дзвіне.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Рамонт катлоў, замена сетак і запас паліва
Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?
Трэба нагадаць пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе.