Вы тут

Фестываль у ГрДУ прысвечаны тэме лічбавых інавацый у адукацыі


Удзел у ім возьмуць выкладчыкі ўніверсітэта, каледжаў, члены Рэспубліканскага клуба педагагічнага майстэрства “Крыштальны журавель”, педагогі школ і студэнты педагагічных спецыяльнасцяў. Фестываль прымеркаваны да Дня настаўніка. Ён праходзіць ужо ў другі раз.


ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу многіх гадоў паспяхова ўкараняе інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў кіраванне ўніверсітэтам і ў адукацыйны працэс. Сёння ўніверсітэт паспяхова рэалізуе праект “Лічбавы ўніверсітэт +”, накіраваны на фарміраванне лічбавага адукацыйнага асяроддзя..

Як паведамляе прэс-служба ўніверсітэта, фестываль  стане пляцоўкай для дэманстрацыі новых ідэй і асваення інавацыйных адукацыйных тэхналогій, гэта час для жывых стасункаў творчых людзей і прыняцця крэатыўных рашэнняў, магчымасць адчуць актуальнасць і запатрабаванасць прафесіі педагога ў сучасным свеце.

У рамках Фестывалю пройдуць майстар-класы, вэбінар-практыкум і круглы стол. Майстар-класы правядуць педагогі-практыкі — пераможцы і ўдзельнікі конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, члены Рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель”, выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы і каледжаў, якія ўваходзяць у яго структуру. Студэнтам і выкладчыкам прадставяць тэхналогіі фарміравання медыяадукаванасці вучняў на ўроках гісторыі і грамадазнаўства, пазнаёмяць з арганізацыяй і правядзеннем прадметных дыстанцыйных алімпіяд, прадэманструюць магчымасці правядзення інтэрактыўнага апытання падчас навучальных заняткаў з дапамогай мабільнага тэлефона. Асобная ўвага будзе нададзена эфектыўнаму выкарыстанню інструментаў сацыяльных сетак у адукацыйным працэсе: для ўдзельнікаў фестывалю будзе арганізаваны вэбінар-практыкум “Instagram для педагогаў”.

 А завершыць Фестываль педагагічных інавацый  4 кастрычніка круглы стол на тэму “Навучанне ў лічбавую эпоху: чаму і як вучыць?”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек. 

Грамадства

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах. 

Прэзідэнт

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».