Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні дзейнічаюць у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, шасці раёнах Гродзенскай (Астравецкім, Смаргонскім, Ашмянскім, Іўеўскім, Лідскім і Воранаўскім), чатырох раёнах Магілёўскай (Краснапольскім, Касцюковіцкім, Хоцімскім і Бялыніцкім), васьмі раёнах Мінскай (Стаўбцоўскім, Дзяржынскім, Мінскім, Смалявіцкім, Слуцкім, Старадарожскім, Салігорскім і Любанскім) і большасці раёнаў Гомельскай вобласці (акрамя Кастрычніцкага, Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага і Нараўлянскага).
Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта, па якой можна адсочваць увядзенне і зняцце абмежаванняў у сваім рэгіёне. Карта аператыўна абнаўляецца.
Для ліквідацыі лясных пажараў у Мінлясгаса маюцца 257 пажарна-хімічных станцый, а таксама 660 пунктаў супрацьпажарнага інвентару, якія ўкамплектаваны неабходнай колькасцю сродкаў пажаратушэння. Выкарыстоўваюцца 545 пажарных аўтамабіляў, больш за 360 бочак для падвозу вады, 355 лесапажарных модуляў для аператыўнага тушэння, 1803 мотапомпы і 12,6 тысячы ранцавых апырсквальнікаў, больш за 1 тысячу глебаапрацоўчых прылад для пракладкі мінералізаваных палос. Для ранняга выяўлення лясных пажараў створана сетка з больш чым 620 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, з іх звыш 530 абсталяваны сродкамі відэаназірання.
У Беларусі ўстанавілася анамальна гарачае надвор'е з тэмпературным фонам значна вышэй за кліматычную норму, што абумовіла павышэнне ўзроўню пажарнай небяспекі. Спякота захаваецца да канца тыдня. Будзе пераважна без ападкаў, магчымыя толькі невялікія дажджы лакальнага характару. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты аб'яўлены ў Беларусі на бліжэйшыя дні, 12-15 чэрвеня.
Сяргей РАСОЛЬКА
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.