Вы тут

У Мінскім сувораўскім вучылішчы адбыўся выпускны


59 выхаванцаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча атрымалі ў суботу выпускныя пагоны. Тром з іх уручылі атэстаты асобага ўзору з залатым медалём.


– Спачатку было вельмі складана, - кажа Іван Урбановіч, адзін з медалістаў. – Тут вучыцца нашмат цяжэй, чым у звычайнай школе. Час, у тым ліку, і на самападрыхтоўку, жорстка рэгламентаваны. Калі чагосьці не паспеў, то давядзецца пасля наганяць. Сувораўцам стаў дзякуючы бацькам – менавіта яны расказалі пра вучылішча, калі я быў яшчэ ў 6-м класе. Я падумаў і вырашыў, што тут я атрымаю адукацыю лепшую, чым у сябе дома.

Іван Урбановіч будзе паступаць на ваенны факультэт БДУ. Яго б спецыяльнасць будзе звязана з радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абаронай.

- За час, праведзены тут, я крыху асвоіў ваенную справу – страявыя прыёмы, даведаўся характарыстыкі зброі, навучыўся страляць. А яшчэ вучылішча дало разуменне сапраўднага сяброўства, якое правяраецца не толькі ў паўсядзённым навучанні, але і падчас палявых выездаў на палігоны. Стаць сувораўцам не так і проста. Давядзецца прайсці праз уступныя экзамены – здаць мову, матэматыку, фізкультуру і прайсці псіхалагічны тэст. Калі вы працавітыя – то ўсё атрымаецца.

– Сёння ў нас радасны і сумны, але святочны дзень, - кажа начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча Аляксандр Навуменка. – У нас 63-і выпуск... Пераважная большасць тых, хто зараз стаіць на плацы, у далейшым выбралі дарогу, звязаную з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Міністэрства абароны. Хлопцы, якія правучыліся тут пяць год, значна адрозніваюцца ад сваіх равеснікаў, якія заканчваюць сярэднія школы, сваёй даросласцю, уменнем ацэньваць абстаноўку навокал, разуменнем і веданнем людзей і сяброўствам. Акрамя высокага ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі, яны спасцігаюць азы вайсковай навукі і гатовы да выканання абавязкаў камандзіраў аддзяленняў і намеснікаў камандзіраў узводаў у ваенных навучальных установах.

Павіншаваць выпускнікоў прыйшоў міністр абароны Андрэй Раўкоў, які сам скончыў Сувораўскае вучылішча.

- Незалежна ад таго, які шлях выберуць сённяшнія выпускнікі, сцены вучылішча яны пакідаюць са сфармаванымі поглядамі на жыццё і дакладна акрэсленымі мэтамі, да якіх яны рухаюцца. Прышчэпленая ў вучылішчы дысцыпліна вельмі дапамагае маладым людзям далей па жыцці.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота mil.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.