Учора ўвечары прайшло кульмінацыйнае мерапрыемства выстаўкі «СМІ ў Беларусі» — былі падведзеныя вынікі XV Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара».
У «Звязды» гэтым разам дзве ўзнагароды найвышэйшай пробы — газета стала пераможцай у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі», а спецыяльны карэспандэнт Дар'я Лабажэвіч — у намінацыі «Найлепшы рэпарцёр рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў». Таксама «Звязда» са сваім пастаянным праектам «Краіна здароўя» стала лаўрэатам у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця».
Віншуем усіх, хто прычыніўся да перамогі, і, канешне, чытачоў «Звязды». Бо ўсё, што мы робім, мы робім для вас і з вашай несумненнай падтрымкай.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.