Вы тут

Больш за 190 беларусаў атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды


Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей РУМАС па даручэнні Прэзідэнта ўручыў дзяржузнагароды найлепшым прадстаўнікам розных сфер. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Рэспублікі.


Сярод узнагароджаных за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў — аграрыі, медыкі, навукоўцы, будаўнікі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, прамысловасці, энергетыкі. «Кожны з вас зрабіў свой уклад у развіццё незалежнай і квітнеючай Беларусі», — адзначыў Сяргей Румас.

Кіраўнік урада звярнуў увагу, што сельская гаспадарка штогод фарміруе больш за сем працэнтаў ВУП і 15 % у агульным аб'ёме экспарту тавараў. Адзначаны заслугі будаўнікоў, якія ўзводзілі клінічны медыцынскі цэнтр у Ждановічах і займаліся рэканструкцыяй аўтамабільнага моста цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне.

Сяргей Румас падкрэсліў, што за апошнія гады значных поспехаў дасягнула і авіякампанія «Белавія»; адзначыў ролю грамадскіх дзеячаў у развіцці ветэранскага руху, а таксама журналістаў — у фарміраванні ўспрымання свету грамадзянамі. «Дзяржава і надалей будзе падтрымліваць таленавітых і адораных творчых людзей, асабліва тых, хто праслаўляе нашу краіну і натхняе мільёны», — рэзюмаваў кіраўнік урада.

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Пашана за працу

Выбар рэдакцыі

Навука

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.

Без рубрики

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Самыя таленавітыя, дружныя, крэатыўныя!

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.