Вы тут

Гастролі на абмен


У разгар сезона многія калектывы беларускіх тэатраў традыцыйна выпраўляюцца на гастролі. Так, напрыклад, трупа класічнага балета Музычнага дзяржаўнага тэатра гэтымі днямі паказвае пастаноўку «Тытанік» у Літве.


З 28 лютага да 4 сакавіка ўпершыню адбудуцца абменныя гастролі з Вялікалуцкім драматычным тэатрам — гэта значыць, беларускія акцёры прадставяць сваю праграму — пяць спектакляў і два вялікія канцэрты — у Вялікіх Луках (Расія), а нашы гледачы, у сваю чаргу, таксама ўбачаць пяць спектакляў: «Ваўкі і авечкі» паводле Астроўскага, «Базараў» паводле рамана Тургенева «Бацькі і дзеці», узор сучаснай драматургіі — «Гандзі маўчаў па суботах» паводле п'есы Настассі Букрэевай, а таксама сямейны спектакль «Птушка Фенікс вяртаецца дадому» і «Старэйшы сын» паводле Аляксандра Вампілава.

Акрамя таго, у сакавіку Музычны тэатр абмяняецца гастролямі з Рускім драматычным тэатрам Літвы і Калінінградскім драматычным тэатрам, які прывязе на суд беларускай публікі ажно 11 спектакляў, ад класічных пастановак да сучасных камедый.

Ведаў і відовішчаў

З 25 лютага да 3 сакавіка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ўжо чацвёрты раз пройдзе Тыдзень беларускай драматургіі «КАНЦЭНТРАЦЫЯ». Сёлета ў яго праграме — шэсць спектакляў і сустрэч з драматургамі, на якіх можна абмеркаваць убачанае, а таксама лекцыя і майстар-клас па напісанні ўласнай п'есы, дыскусія аб сучаснай беларускай драматургіі і ролевыя гульні жывога дзеяння — так званы імправізацыйны тэатр, удзельнікам якога неабходна адыгрываць свае ролі праз дзеянні, а не словы.

Такім чынам, наведвальнікі «КАНЦЭНТРАЦЫІ-2019» змогуць паглядзець спектаклі «Білет на брэсцкі цягнік» (паводле тэксту «Москаў Дрымін Віталя Кавалёва), «Гэта ўсё яна» Андрэя Іванова, «Сіндром Медэі» Юлі Чарняўскай, «А калі заўтра няма?» і «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» Дзмітрыя Багаслаўскага, «Кар'ера доктара Рауса» Віктара Марціновіча. Прычым, як расказалі ў РТБД, для тых, хто хоча паглядзець усе пастаноўкі, прадугледжаны абанемент — яго кошт абыдзецца гледачам танней, чым квіткі на кожны спектакль паасобку.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».