Вы тут

17 мэтаў устойлівага развіцця: ведаем і ўвасабляем


Вітаю, шаноўнае спадарства!

28 снежня, да Новага года - 4 дні!

За гэты час можна падвынікаваць год, які сыходзіць, і распланаваць наступны! А таксама паспець дарабіць недаробленае, дасягнуць недасягнутага, сказаць несказанае, каб не цягнуць у новы год старыя "хвасты".

Вось і мы "хвастоў" не пакідаем, а абвяшчаем вынікі конкурса "17 мэтаў устойлівага развіцця: ведаем і ўвасабляем".

Крыху пра арганізацыйныя моманты:

Усе дасланыя творы ацэньвалі удзельнікі журы незалежна адно ад аднаго па шкале ад 1 да 10. Звярталі ўвагу на арыгінальнасць; мастацкую ці публіцыстычную вартасць твора; адпаведнасць тэме конкурса. 

Наконт некаторых твораў удзельнікі журы дасягнулі згоды, а вось некаторыя выклікалі абсалютна адрозныя ўражанні! Балы журы суміраваліся, таму выбар пераможцаў - на сумленні матэматыкі =) 

І так (...барабанны пошчак...) ПЕРАМОЖЦЫ:

Намінацыя "Літаратура"

Юлія Ярашонак - 7”Д” клас, ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Маладзечна”

Елізавета Ілючак - 8 клас, Дзяржаўная ўстанова адукацыі”

Рэплеўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Яна Додрыкава - 10 клас, узорная Школа паэзіі “Лотас” ДУДА «Аршанскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»

Намінацыя "Публіцыстыка" 

Ксенія Гаўрылік - 6 “А” клас , ДУА “Гімназія №2 г.Ваўкавыска” 

Аляксандра Малініна - 9 “А” клас , ДУА “Замастоцкая сярэдняя школа” Мінскага раёна 

Дар’я Гаркавенка - 11“Б” клас, ДУА “Гімназія №7 г. Мінска”

Акрамя твораў пераможцаў, мы адабралі яшчэ многа вершаў і прозы, якія з'явяцца на старонках "Бярозкі" цягам 2019 года. 

Віншуем з перамогай, а таксама з надыходзячымі святамі!

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.