Вы тут

У Мінску зніжаецца злачыннасць у грамадских месцах


Зніжэнне колькасці злачынстваў у Мінску адзначаецца практычна па ўсіх асноўных напрамках прафілактычнай дзейнасці органаў унутраных спраў.


Як расказаў начальнік упраўлення па ахове грамадскага парадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Купчэня, крымінагенная абстаноўка па выніках снежня характарызуецца нязначным ростам крымінальна каральных дзеянняў. Гэты рост адбыўся ў першую чаргу за кошт выяўлення злачынстваў. Узрасла колькасць зарэгістраваных махлярстваў, злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, атрымання хабараў, а таксама ўстаноўлена больш фактаў незаконнага абароту наркатычных сродкаў.

Разам з тым колькасць злачынстваў, здзейсненых у грамадскіх месцах, зменшылася на 1,4 % (у параўнанні са студзенем — лістападам 2017 года, з 5040 да 4971). А колькасць правапарушэнняў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення, знізілася на 9,2 % (з 2430 да 2206). Пайшла на спад таксама колькасць злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі, — на 29,4 % (з 306 да 216) і замежнымі грамадзянамі, — на 5,5 % (з 326 да 308).

Адным з асноўных фактараў, якія негатыўна ўплываюць на абстаноўку ў горадзе, па-ранейшаму застаецца п'янства. Асноўныя намаганні міліцыі накіраваны на выяўленне фактаў распівання ў грамадскіх месцах алкагольных напояў і недапушчэнне знаходжання на вуліцах грамадзян у стане моцнага ап'янення. Вынікам гэтай працы стала павелічэнне колькасці асоб, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці. Тых, хто не жадае стаць на шлях выпраўлення, накіроўваюць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Так, за мінулы год у ЛПП адпраўлена 1348 чалавек.

Актыўна ідзе барацьба з гвалтам у сям'і. Агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін знізілася на 30,3 % у параўнанні з такім жа перыядам летась. Адным з эфектыўных рычагоў супрацьдзеяння сямейнаму гвалту з'яўляецца прыняцце мер прэвентыўнага ўздзеяння да асоб, якія яго ўчыняюць. Гэта прыцягненне іх як да адміністрацыйнай, так і да крымінальнай адказнасці — за катаванне або пагрозу забойствам.

— Сітуацыя, якая складваецца ў сталіцы, у цэлым падкантрольная органам унутраных спраў, — адзначыў Аляксандр Купчэня. — Тыя задачы, якія стаяць перад намі, выконваюцца па ўсіх напрамках. У наступным годзе наша праца будзе ўзмоцнена, тым больш што нас чакае такі сур'ёзны экзамен, як Еўрапейскія гульні.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?