Вы тут

Беларускія кухары прадставілі нацыянальную кухню на Сардзініі


Прадстаўнікі гільдыі кухараў і шэф-кухараў Беларусі пабывалі ў аўтаномнай акрузе Сардзініі (Італія), дзе разам з італьянскімі калегамі ўзялі ўдзел у адукацыйных мерапрыемствах Сардзінскага інстытута прафесійнай адукацыі IFAL, які рыхтуе кухараў, кандытараў і спецыялістаў па прыгатаванню піцы.


Кухары Аляксандр Чыкілеўскі, Таццяна Назарук, Юрый Колеснеў, Антон Кабанаў і Вадзім Мачальскі, якія прадстаўляюць розныя рэгіёны нашай краіны, правялі майстар-класы па прыгатаванні беларускіх страў. У прыватнасці, адным з выпускных практычных экзаменаў для слухачоў кулінарных курсаў IFAL стане прыгатаванне дранікаў, як гастранамічнага сімвала Беларусі, а кухар, які зробіць найлепшыя дранікі, атрымае права ўдзелу ў "Днях кухні Сардзініі ў Беларусі" ў 2019 годзе.

Акрамя таго, як расказаў Ганаровы консул Беларусі ў горадзе Кальяры (Сардзінія) Джузепе Карбоні, італьянскія даследчыкі выбралі дзве стравы беларускай нацыянальнай кухні, аркас (старадаўні від дамашняга сыру з яйкамі і смятанай) і салянку,  як узор карысных страў, якія могуць увайсці ў так званую дыету даўгажыхарства.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота прадстаўлена Ганаровым консульствам Рэспублікі Беларусь у Кальяры (Сардзінія)

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».