Вы тут

«Белавія» ўводзіць эксперыментальныя тарыфы па большасці напрамкаў


«Белавія» ўводзіць эксперыментальныя тарыфы па большасці напрамкаў рэгулярнай сеткі маршрутаў авіякампаніі да канца зімовага раскладу.


Кошт авіябілетаў па новых тарыфах на некаторых напрамках зніжаны да 75 працэнтаў. Эксперыментальныя тарыфы буду даступныя па наступных напрамках: Сочы, Амстэрдам, Алматы, Барселона, Брусель, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Жэнева, Гановер, Харкаў, Калінінград, Казань, Санкт-Пецярбург, Ларнака, Лондан, Львоў, Мілан, Адэса, Парыж, Прага, Рым, Растоў, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Бялград, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Кішынёў і Астана.

Напрыклад, па найбольш папулярных напрамках кошт перавозкі будзе наступны: на Барселону ў адзін бок з вылетам з Мінска — 35 еўра, туды-назад — 86 еўра. На Мілан, адпаведна, 35 і 88 еўра, на Парыж — 35 і 117 еўра, на Лондан — 35 і 95 еўра, на Брусель — 45 і 79 еўра.

Умовамі прымянення новых тарыфаў прадугледжаны продаж толькі праз уласны сайт авіякампаніі www.belavіa.by не менш, чым за 45 дзён да вылету рэйса, а максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па згаданым тарыфе складае адзін месяц. Дазваляецца камбінацыя з іншымі даступнымі тарыфамі эканамічнага класа на выбраных напрамках, а вось змяненні і зварот забароненыя, у тым ліку пры камбінаванні тарыфаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.