Вы тут

Пажыць і папрацаваць у... манастыры


Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі» гэтым разам скіравалася ў Смалявіцкі раён, дзе валанцёры БРСМ добраўпарадкуюць тэрыторыю Лядзенскага Свята-Благавешчанскага мужчынскага манастыра.


Сюды прыехалі студэнты БДУІР. Цягам тыдня маладыя людзі будуць і жыць і працаваць менавіта тут, у сценах манастыра, што, як чакаецца, дапаможа ім бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй святыні. Валанцёры, апроч добраўпарадкавання тэрыторыі, аказваюць дапамогу ў сельскагаспадарчых работах.

Нагадаем, што дабрачынны праект «Аднаўленне святынь Беларусі» рэалізуецца ў краіне з 2013 года. Валанцёрскі рух «Добрае Сэрца» сумесна з асноўнымі канфесіямі праводзіць працоўныя акцыі, скіраваныя на добраўпарадкаванне і аднаўленне храмаў, манастыроў, свяцілішчаў, прыдарожных крыжоў, святых крыніц, арганізуе адкрытыя дыялогі духоўна-маральнай накіраванасці, распрацоўвае новыя экскурсійныя маршруты «Святыні Беларусі».

Акрамя дапамогі Лядзенскаму Свята-Благавешчанскаму мужчынскаму манастыру ў Смалявіцкім раёне, сёлета валанцёры «Добрага Сэрца» задзейнічаны ў добраўпарадкаванні тэрыторый храма ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых у Гродне, Свята-Траецкага Маркавага мужчынскага манастыра ў Віцебску, храма іконы Божай Маці «Збавіцелька» ў Жодзіне і многіх іншых.

Арганізатарамі акцыі выступаюць БРСМ, Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, рэлігійныя арганізацыі Беларусі.

Летась з актыўным удзелам валанцёраў БРСМ добраўпарадкаваны 283 культавыя аб'екты.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.