Закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь", які накіраваны на ўдасканаленне праваадносін у медыясферы, афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Асноўныя змены ўступаюць у сілу з 1 снежня. Пашыраны паняційны апарат закона аб СМІ - ён дапаўняецца тэрмінамі "сеткавае выданне", "уладальнік інтэрнэт-рэсурсу", "інтэрнэт-рэсурс" і іншымі. Інтэрнэт-рэсурсы, якія займаюцца распаўсюдам масавай інфармацыі, атрымліваюць магчымасць праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю для таго, каб стаць сеткавым выданнем. Яго супрацоўнікі будуць карыстацца такімі ж правамі, як і журналісты традыцыйных СМІ. Пры гэтым дзяржрэгістрацыя будзе насіць добраахвотны характар.
Упершыню ў законе аб СМІ ўсталёўваюцца правы і абавязкі ўладальніка інтэрнэт-рэсурсаў. У ліку абавязкаў - ідэнтыфікацыя карыстальнікаў. Акрамя таго, прапануецца абавязаць уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў аналізаваць іх змест, не дапускаць размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена, абмежавана, а таксама матэрыялаў, якія змяшчаюць нецэнзурныя словы і выразы.
Пашыраны пералік відаў інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена. Да такой дадаткова аднесена інфармацыя, якая заахвочвае да самагубства, неналежная рэклама. Размова таксама ідзе аб інфармацыі пра спосабы вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў. Пад абаронай персанальныя дадзеныя непаўналетніх, якія пацярпелі ў выніку супрацьпраўных дзеянняў: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства і вучобы, фота і відэамалюнкі дзіцяці, яго бацькоў.
У законе прадугледжаны выразныя патрабаванні ў частцы забеспячэння аб'ёму тэлеперадач беларускай (нацыянальнай) вытворчасці. Гаворка ідзе пра 15% на працягу шасці месяцаў і 30% - за два гады.
Акрамя таго, канкрэтызаваны парадак заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі і перарэгістрацыі СМІ, удакладнены падставы для адмовы ў іх.
Нормы абноўленага закона нацэлены на найбольш эфектыўнае забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі дзяржавы і рэалізацыю правоў грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi.
Велізарнае пачуццё адказнасці за будучае краіны.
Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.