Вы тут

Інспектар ДАІ выратаваў жыццё дзяўчыне


Старшы інспектар па арганізацыі дарожнага руху АДАІ МГБ Партызанскага РУУС маёр міліцыі Леанід Харламаў 25 ліпеня нёс службу на мінскай кальцавой аўтадарозе. На мосце інспектар заўважыў дзяўчыну, якая спачатку пра нешта доўга разважала, а потым намерылася пераступіць агароджу. Леанід Харламаў тут жа кінуўся да яе.


Аказалася, што дзяўчына з-за разрыву пяцігадовых адносін вырашыла звесці рахункі з жыццём. Маёр міліцыі доўга размаўляў з дзяўчынай, выслухаў яе гісторыю і знайшоў патрэбныя словы, каб адгаварыць яе ад неабдуманага кроку. Як расказала афіцыйны прадстаўнік Партызанскага РУУС г. Мінска Ліліяна Жылянкова, дзяўчына выказала вялікую ўдзячнасць супрацоўніку ДАІ за сваё выратаванне.

Загаловак у газеце: Сіла суперажывання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.