Вы тут

Адбыўся круглы стол, прымеркаваны да 95-годдзя часопіса «Полымя»


22 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол "Літаратурна-мастацкае выданне ў сістэме культурных каардыянат", прымеркаваны да 95-годдзя часопіса "Полымя".


З праблемнымі артыкуламі выступілі доктар філалагічных навук, акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Гніламёдаў, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, дырэктар адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі Ірына Шаўлякова-Барзенка, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, паэт Мікола Мятліцкі, галоўны рэдактар часопіса "Маладосць" Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Алена Мальчэўская, адказны сакратар часопіса "Полымя" Юлія Алейчанка.

Падчас мерапрыемства было агучана віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь супрацоўнікам часопіса "Полымя". Калектыў рэдакцыі быў узнагароджаны нагруднымі знакамі "Выдатнік друку Беларусі", ганаровымі граматамі Міністэрства іфармацыі Рэспублікі Беларусь, Выдавецкага дома "Звязда", Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.