Загсы займаюць першае месца сярод дзяржаўных органаў, якія аказваюць паслугі насельніцтву, па якасці сервісу, сведчаць вынікі апытання. Яно і не дзіва, паколькі ўсе самыя важныя падзеі чалавечага жыцця: нараджэнне, рэгістрацыя шлюбу, юбілеі праходзяць ва ўрачыстай абстаноўцы у гэтых установах. А на днях самі органы загс адзначылі вялікае свята — 100-годдзе свайго існавання.
Гісторыя загсаў пачалася 18 снежня 1017 г. прыняццем Дэкрэта “Аб грамадзянскім шлюбе, а дзецях і а вядзенні кніг актаў стану” і Дэкрэта “Аб скасаванні шлюбу”, падпісанага днём пазней. З тых часоў цырымоніі сталі больш ліберальнымі і крэатыўнымі. Шлюбам можна абрацца ў выбраным маладажонамі месцы незалежна ад рэгістрацыі і нават па-за межамі краіны.
— Кожны кіраўнік загсу хоча прыўнесці ў цырымонію нешта сваё, каб у яго аддзеле праходзілі непадобныя і незабыўныя мерапрыемствы, каб людзі з удзячнасцю ўспаміналі гэтыя хвіліны, — расказаў міністр юстыцыі Беларусі Алег СЛІЖЭЎСКІ. — Вельмі запатрабаваны цяпер выязныя цырымоніі абрання шлюбам, калі мерапрыемства праходзіць ў нейкіх культурных ці гістарычных месцах, або проста прыгожых і знакавых для маладажонаў. Сучасныя органы загс гібкія ў прадстаўленні такіх паслуг.
Мінюст не пакінуў без увагі творчы падыход кіраўнікоў загсаў і аб’явіў агляд-конкурс прафесійнага майстэрства. На святкаванні 100-годдзя крэатыўных супрацоўнікаў узнагародзілі пачэснымі граматамі за арганізацыю лепшай цырымоніі абрання шлюбам і лепшую рэгістрацыю нараджэння. Самыя выбітныя прадстаўнікі прафесіі атрымалі нагрудныя знакі “За адзнаку”.
Цэлы год у Беларусі праходзілі мерапрыемствы ў гонар 100-годдзя. Кожная сотая рэгістрацыя шлюбу і кожная сотая рэгістрацыя нараджэння дзіцяці адзначаліся асабліва ўрачыста, з удзелам мясцовай і рэспубліканскай улады. Сёлета ў Мінску зарэгістравана больш за 15 тысяч шлюбаў, 8 тысяч з якіх — урачыстыя.
Самі работнікі загсаў кажуць, што “нават вялізны аб’ём папяровай працы, які застаецца па-за межамі ўрачыстай цырымоніі, стаецца нязначным, калі бачыш настрой на тварах тых, хто ўваходзіць у залу, і хочацца працаваць яшчэ столькі ж”.
Ірына СІДАРОК
Велізарнае пачуццё адказнасці за будучае краіны.
Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.