Вы тут

Больш за ўсіх у свеце падарожнічаюць жыхары Ганконга


Больш за ўсіх у свеце падарожнічаюць жыхары Ганконга, паведамляецца ў даследаванні транспартнай кампаніі Movehub, вынікі якога публікуе 34travel.


Адзначаецца, што ганконгцы ў сярэднім здзяйсняюць 11,4 паездкі штогод. На кожнае падарожжа яны выдаткоўваюць каля трох тысяч долараў. Другое месца рэйтынга дасталося жыхарам Люксембурга, якія адпраўляюцца ў паездкі ў сярэднім 2,56 раза на год. На кожную з іх яны затрачваюць амаль у два разы больш — каля шасці тысяч долараў. На трэцяй пазіцыі — вандроўнікі з Венгрыі (1,62 падарожжа штогод, 250 долараў на паездку). Таксама ў лік лідараў увайшлі жыхары Швецыі, Фінляндыі, Ірландыі, Сінгапура, Швейцарыі, Даніі і Албаніі.

Загаловак у газеце: Хто больш за ўсіх падарожнічае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».