Жыхар Шатландыі Марк Бамонт абмінуў зямлю на веласіпедзе за 79 дзён. Як паведамляе BBC, такім чынам падарожнік устанавіў новы сусветны рэкорд.
Мужчына адправіўся ў дарогу 2 ліпеня з Парыжа. За час падарожжа ён пераадолеў 29 000 кіламетраў і 16 краін. Штодня Марк праязджаў у сярэднім 370 кіламетраў, праводзячы за рулём па 16 гадзін, на сон траціў па пяць гадзін штодзень. Такі тэмп дазволіў яму пераўзысці папярэдні рэкорд на 44 дні. Пасля фінішу ў Парыжы каля Трыумфальнай аркі 18 верасня Бамонт прызнаўся, што паездка ператварылася для яго ў выпрабаванне на фізічную і разумовую трываласць. За гэты час ён праехаў 11 315 кіламетраў. За час падарожжа яго таксама занеслі ў Кнігу рэкордаў Гінеса за самую вялікую адлегласць, пераадоленую на веласіпедзе за месяц.
А вось расіянін Аляксей Самбураў таксама на веласіпедзе праехаў з Калінінграда да Уладзівастока. Ён стартаваў 1 красавіка гэтага года і на шлях у 15 000 км выдаткаваў шэсць месяцаў. За час падарожжа Аляксей страціў каля 15 кілаграмаў вагі.
Рамонт катлоў, замена сетак і запас паліва
Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?
Трэба нагадаць пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе.