Вы тут

Самую маленькую вёску ў Швейцарыі ператвораць у гатэль


Вёску Карыпа ў кантоне Тычына, якая лічыцца самай маленькай у Швейцарыі, ператвораць у гатэль, паведамляе BBC.


З-за дэпапуляцыі населены пункт, заснаваны больш за 600 гадоў таму, страціў амаль усё насельніцтва. У XІX стагоддзі тут жыло 300 чалавек, сёння — 16, уключаючы мэра. Усё яе насельніцтва складаюць пенсіянеры. Каб захаваць Карыпа, улады вырашылі стварыць у ёй так званую «раскіданую гасцініцу», якая прадугледжвае размяшчэнне турыстаў у закінутых або пакінутых дамах мясцовых жыхароў. Для гэтага будынкі будуць адрэстаўраваны, калі гэта неабходна, і абсталяваны водаправодам. Вёска стане выдатным напрамкам адпачынку, дзе можна схавацца ад вар'яцкага тэмпу жыцця XXІ стагоддзя.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: З маленькай вёсачкі — вялікі гатэль

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маршрут па крынічным краі

Маршрут па крынічным краі

Пер­шы­мі яго па­ча­лі асвой­ваць гро­дзен­скія твор­цы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.