Вы тут

У пошуках папараць-кветкі


На фота — трохгадовы Альгерд Абакановіч з Мінска ў кашульцы і магерцы.


«Пакуль дзіцятка сваё я люляла, казачкі чытала, часу дарма не губляла: яму кашульку шыла, тасьмой аздабляла, паясок пляла, шапачку з воўны валяла, — піша маці Альгерда Святлана Тоўсцік. — Наша любімае народнае свята — Купалле. І кожны год усёй сям'ёй мы выязджаем у Бялыніцкі раён, на раку Друць. Цэлы дзень збіраем кветкі, пляцём вяночкі, варым крупнік. А ўвечары ў прыгожых строях спяваем песні і водзім карагоды вакол вялікага вогнішча.

Дзякуючы намаганням таты Віталя мы ходзім у беларускамоўную групу ў садку. Родную мову Альгердзік вельмі любіць, бо ўвабраў яе з малаком маці. І ганарыцца тым, што беларус і названы ў гонар вялікага літоўскага князя.

А яшчэ разам з сыночкам мы паказваем лялечныя спектаклі для дзетак на аснове беларускіх народных казак. І ў гэтым годзе Пеўня мы выбралі казку «Як курачка пеўніка ратавала». А таксама спяваем англійскія дзіцячыя песні Матулі Гускі ў перакладзе. Песня «Мой дзядуля меў хлеў» («Old MacDonald had a farm») ужо стала нашым любімым хітом»

Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.