Вы тут

Iнфармацыя аб прызначэнні стыпендый Прэзідэнта маладым вучоным — 2018


Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 11.08.2005 №367 «Аб удасканаленнi стымулявання творчай працы маладых вучоных» (у рэдакцыi Указаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 04.04.2006 №199, ад 07.05.2009 №239, ад 28.01.2010 №56, ад 11.08.2011 №362, ад 10.04.2014 №158, ад 16.12.2014 №589, ад 25.05.2015 №214) заснаваны 100 стыпендый Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь таленавiтым маладым вучоным, якiя працуюць у арганiзацыях, што выконваюць навуковыя даследаваннi i распрацоўкi ў галiне прыродазнаўчых, тэхнiчных, сацыяльных i гуманiтарных навук (далей — стыпендыi). Стыпендыi прызначаюцца тэрмiнам на адзiн каляндарны год па вынiках штогадовага адкрытага рэспублiканскага конкурсу. Памер стыпендыi вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь на падставе прапаноў спецыяльна створанай Мiжведамаснай камiсii.


Фота: bsmu.by

Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры дасягнуўшых найлепшых вынiкаў у навуковай, навукова-тэхнiчнай, iнавацыйнай дзейнасцi дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук — да 35 гадоў, вучоных без ступенi — да 30 гадоў на 1 студзеня года, у якiм ажыццяўляецца вылучэнне.

Вылучэнне кандыдатур ажыццяўляецца арганiзацыяй па асноўным месцы працы таленавiтага маладога вучонага на сходзе навуковых работнiкаў або навукова-тэхнiчным (вучоным) савеце на падставе рэкамендацыi калектыву работнiкаў структурнага падраздзялення, дзе ён працуе.

Арганiзацыi, якiя рэкамендуюць кандыдатуры для прызначэння стыпендый, прадстаўляюць па кожнай з iх хадайнiцтва з дадаткам дакументаў, вызначаных Палажэннем аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспублiканскага конкурсу для прызначэння стыпендый Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь таленавiтым маладым вучоным (зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 11.08.2005 №367).

Поўная iнфармацыя аб парадку правядзення конкурсу, крытэрыях, вызначаных для дасягненняў таленавiтых маладых вучоных, пералiку дакументаў, што падаюцца, размешчана на сайце Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь.

Дакументы на конкурс для прызначэння стыпендый на 2018 год прадстаўляюцца да 1 лiпеня 2017 года ў:

Нацыянальную акадэмiю навук Беларусi — па кандыдатурах, рэкамендаваных арганiзацыямi акадэмii, на адрас: 220072, г. Мiнск, праспект Незалежнасцi, 66, Прэзiдыум Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Тэлефоны для даведак: (017) 284-24-56, 284-28-26;

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь — па кандыдатурах, рэкамендаваных установамi вышэйшай адукацыi, на адрас: 220010, г. Мiнск, вул. Савецкая, 9, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Тэлефоны для даведак: (017) 200-52-01;

Дзяржаўны камiтэт па навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь — па кандыдатурах, рэкамендаваных iншымi арганiзацыямi, якiя выконваюць навуковыя даследаваннi i распрацоўкi, на адрас: 220072, г. Мiнск, вул. Акадэмiчная, 1, Дзяржаўны камiтэт па навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь. Тэлефоны для даведак: (017) 284-07-68, 284-19-79.

У выпадку парушэння тэрмiну i формы прадстаўлення названых дакументаў цi прадстаўлення iх не ў поўным аб'ёме хадайнiцтвы арганiзацый, якiя рэкамендуюць кандыдатуры для прызначэння стыпендый, да разгляду не прымаюцца!

Стыпендыi не назначаюцца маладым вучоным, якiм:

у папярэднiя пяць гадоў, уключаючы год, у якiм ажыццяўляецца вылучэнне для ўдзелу ў конкурсе, прызначалiся стыпендыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь таленавiтым маладым вучоным;

на год прызначэння стыпендыi прадастаўляюцца гранты ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13.09.2013 №425 «Аб грантах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у навуцы, адукацыi, ахове здароўя, культуры» (у рэдакцыi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16.12.2014 №589) (Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублiкi Беларусь, 16.09.2013, 1/14521);

на працягу трох гадоў, якiя папярэднiчалi году прызначэння стыпендыi, прызначалiся iншыя стыпендыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем стыпендый i грантаў спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў, таленавiтай моладзi.

Загаловак у газеце: Iнфармацыя аб рэспублiканскiм конкурсе для прызначэння стыпендый Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь таленавiтым маладым вучоным на 2018 год

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.