Вы тут

У Беразіно плануюць усталяваць мемарыяльную дошку Міхаілу Ханінаву


У Беразіно плануюць усталяваць мемарыяльную дошку ў знак памяці калмыцкага паэта Міхаіла Ханінава.


Аўтар паэмы пра Хатынь, многіх вершаў, прысвечаных Беларусі, партызаніў у гэтых мясцінах. Часта зазіраў на Міншчыну і Магілёўшчыну і ў пасляваенныя гады, калі вярнуўся разам са сваім народам са сталінскай дэпартацыі. І яго, кавалера ордэна Чырвонага сцяга, не абмінула доля сваіх землякоў. А вярнуўшыся ў Элісту, шмат працаваў. У Мінску пабачылі свет дзве кнігі калмыцкага паэта на беларускай мове. Сярод перакладчыкаў — Аляксей Пысін, Рыгор Барадулін, Алесь Бачыла...

Ініцыятар усталявання памятнай дошкі, фундатар мемарыяльнага праекта — дачка пісьменніка: вядомы ў Калмыкіі і Расіі літаратуразнаўца, перакладчык, паэт Рыма Ханінава. Яна асабіста шмат робіць дзеля ўшанавання памяці пра бацьку. Мяркуецца, што мемарыяльная дошка з'явіцца ў Беразіно напярэдадні сёлетняга Дня беларускага пісьменства.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Памяці калмыцкага паэта

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.