Вы тут

У Брэсцкай вобласці зафіксаваны першыя выпадкі ўкусаў кляшчоў


Яшчэ 24 лютага жыхар Кобрынскага раёна звярнуўся ў лабараторыю мясцовага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя для абследавання насякомага, якое яго ўкусіла. А 6 сакавіка ў Брэсцкую лабараторыю прыйшлі аж тры чалавекі, на якіх напалі насякомыя-крывасмокі ў розных мікрараёнах абласнога цэнтра.


Як паведаміла загадчыца аддзела эпідэміялогіі Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена ПАДУШКІНА, праведзена энтамалагічнае абследаванне тэрыторый. На клешчавым стацыянары Чырвоны Двор у Брэсце колькасць насякомых на ўмоўную адзінку (флага/км) склала 10 экзэмпляраў, у Пінскім і Баранавіцкім раёнах — 5 і 1 экзэмпляр на флага/км адпаведна. Гэта сведчыць аб тым, што крывасмокі прачнуліся і тояць пэўную пагрозу для людзей.

Напомнім, што летась у Брэсцкай вобласці было афіцыйна зафіксавана 6259 укусаў кляшчамі людзей, з іх — 1669 дзяцей. Калі ўлічыць, што у лабараторыі звяртаецца меншасць з пацярпелых, лічбу можна смела множыць на тры. Так што перасцярогі медыкаў наконт выканання мер бяспекі ў лесе, полі, на прагулках гучаць вельмі актуальна.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Кляшчы прачнуліся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.