Вы тут

Адбылося пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі


Падчас яго парламентарыі абмеркавалі заканадаўчыя і арганізацыйныя пытанні.

Пад старшынствам Міхаіла МЯСНІКОВІЧА, спікера верхняй палаты беларускага парламента, адбылося пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі.


Падчас яго быў разгледжаны ход падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Акрамя таго, сенатары вызначыліся з планам міжпарламенцкага супрацоўніцтва Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на першае паўгоддзе 2017 года. А таксама былі вырашаны пытанні, якія датычацца ўдзелу членаў Савета Рэспублікі ў міжнародных мерапрыемствах і ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».