Вы тут

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці.


«У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прыміце словы шчырай удзячнасці за доблесць, стойкасць і мужнасць, праяўленыя вамі ў гарачых кропках планеты. Мы памятаем пайменна і смуткуем аб сынах Беларусі, якія цаной уласнага жыцця пацвердзілі вернасць прысязе і воінскаму абавязку, схіляем галовы перад іх бацькамі, удовамі і дзецьмі», — адзначаецца ў звароце.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што толькі праз гады прыйшло сапраўднае разуменне значнасці тых, ужо далёкіх падзей. «У сучаснай гісторыі вы былі першымі, хто даў рашучы адпор міжнароднаму тэрарызму», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

«Сёння воіны-інтэрнацыяналісты па-ранейшаму займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, добрасумленна працуюць на карысць роднай Беларусі. Дзякуй, што вы поруч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны працягваеце годна выхоўваць маладое пакаленне ў духу сапраўднага патрыятызму», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Загаловак у газеце: Памятаем пайменна

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.