Вы тут

Чым здзівіць Бабруйск у наступным годзе?


Статус культурнай сталіцы гэтымі днямі быў перададзены ад Маладзечна Бабруйску. На ўрачыстым канцэрце, які праходзіў у Палацы культуры ў Маладзечне, прысутнічалі шматлікія ганаровыя госці — міністр культуры Барыс Святлоў, кампазітары Ігар Лучанок, Эдуард Зарыцкі, Алег Елісеенкаў, фотамастак Юрый Іваноў, многія сталічныя выканаўцы.


Са­ліс­ты Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра опе­ры і ба­ле­та  на кан­цэр­це ў Ма­ла­дзеч­не.

— Асаблівая атмасфера культуры і музыкі, творчага натхнення заўсёды панавала ў нашым горадзе, — адзначыў старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр ЯХНАВЕЦ. — Гэты год быў асабліва яркім, запамінальным, незабыўным. Ён прайшоў надзвычай арганізавана — вялікі дзякуй усім: работнікам сферы культуры, а таксама тым, хто ствараў утульнасць, інфармаваў насельніцтва, клапаціўся пра бяспеку. Мы з павагай перадаём эстафету культурнай сталіцы цудоўнаму гораду Бабруйску. Нас звязваюць з ім даўнія, старажытныя падзеі. У 1811 годзе па просьбе князя Агінскага павятовае вучылішча было пераведзена з Бабруйска ў Маладзечна. Гэта дало штуршок да далейшага культурнага развіцця нашага горада. Упэўнены, што статус культурнай сталіцы яны будуць трымаць годна.

2017-ты год для бабруйчан — юбілейны — гораду спаўняецца 630 гадоў. У Бабруйску штогод праходзіць каля 2000 розных мерапрыемстваў. Візітная картка — фестываль народнай творчасці «Вянок сяброўства», фестываль керамікі «Арт-жыжаль», рэспубліканскі фестываль драматургіі. Штогод Бабруйск наведваюць прадстаўнікі пяці кантынентаў, 40 краін. Трэба чакаць, што ў 2017-м туды завітае яшчэ больш гасцей.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Маладзечанскі раён

Загаловак у газеце: «Атмасфера культуры і музыкі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.