Вы тут

Мінская кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 8 па 12 лютага


У Міністэрстве інфармацыі краіны пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра Ігара Луцкага прайшло пасяджэнне аргкамітэта па правядзенні 24-й Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.


Несумненна, прыярытэтнымі кірункамі ў арганізацыі і правядзенні свята кнігі, якое пройдзе 8—12 лютага 2017 года, стануць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, юбілеі класікаў беларускай літаратуры — народных паэтаў Беларусі Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пімена Панчанкі, народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля.

Краінай — ганаровым госцем на выстаўку запрошана Вялікабрытанія. Варта ўспомніць, што ў нас традыцыйна ўмацоўваліся беларуска-англійскія літаратурныя сувязі. У Мінску выйшла нямала кніг пісьменнікаў Вялікабрытаніі на беларускай і рускай мовах. Творы Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Янкі Брыля, нашых айчынных класікаў перакладзены на англійскую мову.

Саюз пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкі дом «Звязда» пры падтрымцы міністэрства інфармацыі рыхтуюць правядзенне ў час выстаўкі-кірмашу традыцыйнага Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час». Папярэднюю згоду прыняць у ім удзел выказалі празаікі, паэты, драматургі, публіцысты больш як з дзесяці краін свету. Пройдзе ў лютым і семінар маладых пісьменнікаў. Арганізатары гэтага творчага праекта — Міністэрства інфармацыі краіны, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Кастусь Лешніца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.